Яблычны хрэн (апфэлькрэн, ням.: Apfelkren) - соус у аўстрыйскай і паўднёванямецкай кухні, па кансістэнцыі нагадвае яблычнае пюрэ. Ужываецца разам з халоднымі і гарачымі стравамі з ялавічыны, у прыватнасці, разам тафэльшпіцам, а таксама з вэнджанай рыбай. Гатуецца з нацёртага хрэна, ачышчаных кіславатых яблык і вяршкоў з даданнем лімоннага соку, солі і цукру.

Тафэльшпіц сервіраваны з соусам з зялёнай цыбулі і яблычным хрэнам

Спасылкі правіць