Хрэн
Хрэн[3] (Armorácia) — невялікі род кветкавых раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae).
Хрэн | |||||||||||||||
![]() Хрэн звычайны (Armoracia rusticana). Агульны выгляд расліны. | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Armoracia G.Gaertn., B.Mey. & Scherb., nom. cons. | |||||||||||||||
|
Батанічнае апісаннеПравіць
Хрэн звычайны. Батанічная ілюстрацыя з кнігі Марціна Цыленшэка(славенск.) бел. Naše škodljive rastline (1892)
Шматгадовыя травяністыя расліны. Карані доўгія, тоўстыя. Сцябло прамое, галінастае.
Прыкаранёвае лісце даўжынёй да 60 см, даўгаватае, суцэльнае; ніжняе — перыстае; сярэднія лісцінкі — даўгаватыя ці ланцэтныя; верхнія — лінейна-ланцэтныя. Кветкі белыя, з чатырма пялёсткамі. Плод — стручок.
ВідыПравіць
Паводле сайта The Plant List род налічвае 3 віды:
- Armoracia macrocarpa (Waldst. & Kit.) Kit. ex Baumg.
- Armoracia rusticana P.Gaertn., B.Mey. & Scherb. — Хрэн звычайны
- Armoracia sisymbrioides (DC.) N.Busch ex Ganesh
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 18. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8. — С. 70.
- Няфёдава Л. Р. Хрэн // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 264—265.
СпасылкіПравіць
- Хрен — род Armoracia: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Armoracia (англ.) // The Plant List
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хрэн