Явапай (саманазва: Yavapé, літаральна «людзі сонца») — індзейскі народ на паўднёвым захадзе ЗША. Агульная колькасць (2020 г.) — 8 300 чалавек.

Явапай
(Yavapé)
1889 г.
Агульная колькасць 8300 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША
Мова явапай
Рэлігія шаманізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы махавэ, марыкопа, квечан, какопа

Явапай лічацца нашчадкамі носьбітаў культуры патаян, якія мігрыравалі ў XIV ст. на ўсход ад ракі Каларада. Асноўнымі заняткамі былі збіральніцтва, сезоннае паляванне, земляробства. Гандлявалі з махавэ, квечан і апачы.

Не мелі палітычнага адзінства. Падзяляліся на некалькі рэгіянальных груп:

  • Yavapé (непасрэдна явапай)
  • Ɖo:lkabaya (заходнія явапай)
  • Wipukepaya (паўночна-заходнія явапай)
  • Guwevkabaya (паўднёва-усходнія явапай)

Знутры груп вылучаліся асобныя роды, што вялі паўкачавы лад жыцця.

З канца XVI — пачатка XVII ст. былі ўсталяваны кантакты з іспанцамі. Моцна пацярпелі ад эпідэмічных захворванняў, асабліва сухотаў, што прывяло да значнага скарачэння насельніцтва да сярэдзіны XIX ст. У 1863 г. на землях явапай было адкрыта золата. Шматлікія амерыканскія перасяленцы парушалі межы груп і ўступалі ў канфлікты.

У 18751937 гг. федэральныя ўлады ЗША перасялілі явапай у рэзервацыі на захадзе Арызоны. Асноўнымі сучаснымі заняткамі з'яўляюцца рамяство і абслугоўванне турыстаў. Явапай захавалі традыцыйныя танцы, гістарычныя і міфічныя паданні.

Спасылкі правіць