Како́па (саманазва: Xawiƚƚ kwñchawaay, літаральна «народ імглістай ракі») — індзейскі народ, што традыцыйна насяляе нізоўі ракі Каларада і паўночны бераг Каліфарнійскага заліва. Агульная колькасць у ЗША і Мексіцы (2020 г.) — 1100 чалавек.

Какопа
(Xawiƚƚ kwñchawaay)
Bulletin (1932) (19801710204).jpg
1900 г.
Агульная колькасць 1100 (2020 г.)
Рэгіёны пражывання ЗША, Мексіка
Мова какопа
Рэлігія шаманізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы махавэ, марыкопа, квечан, явапай

Какопа лічацца прамымі нашчадкамі носьбітаў культуры Патаян. Іх асноўнымі заняткамі здаўна былі збіральніцтва, паляванне і ручное земляробства. Какопа не ўзводзілі ірыгацыйных збудаванняў і залежылі ад разліваў ракі Каларада. Вырошчвалі кукурузу, гарбузы, фасолю. Земляробствам займаліся жанчыны. Мужчынскімі заняткамі былі паляванне і гандаль. Асноўным таварамі для абмену з'яўляліся бісер і пацеркі, што вырабляліся з ракавін малюскаў. Какопа ладзілі плыты і шырокія кашы для пераправы праз бурную раку, выраблялі кераміку.

Відавочна, першы кантакт з іспанцамі адбыўся ў 1540 г., калі было адкрыта вусце Каларада, аднак першы запіс францысканскіх місіянераў быў зроблены толькі ў 1605 г. Какопа моцна пацярпелі ад нашэсцяў больш ваяўнічых квечан. У 1840 г. на тэрыторыю, населеную імі, пачаўся рух амерыканскіх здабытчыкаў золата. У 1848 г. значная частка зямель трапіла ў склад ЗША. У 1917 г. Томас Вудра Вільсан зацвердзіў рашэнне аб стварэнні асобнай рэзервацыі какопа. Яна была значна пашырана ў 1985 г. З 1964 г. дзейнічае Канстытуцыя.

З 1930 г. кантакты паміж амерыканскімі і мексіканскімі какопа фактычна перарваны. Какопа Мексікі складаюць некалькі абшчын у Ніжняй Каліфорніі і Саноры. У 2007 г. адбыўся канфлікт паміж какопа і ўладамі Мексікі ў сувязі з абмежаваннямі на лоў рыбы.

СпасылкіПравіць