Гарбуз
Гарбуз[1] (Cucurbita) — род травяністых раслін сямейства Гарбузовыя (Cucurbitaceae).
Гарбуз | |||||||||||||||||
Гарбуз мускатны (Cucurbita moschata) | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Cucurbita L., 1753 | |||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||
|
Апісанне
правіцьАдна- і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы доўгія. Лісце буйнае. Плод — гарбузіна — шматнасенная (несапраўдная) ягада. Насенне багатае алеем і бялкамі.
Пашырэнне
правіцьРадзіма — Цэнтральная Амерыка. Вядома 13 культурных відаў, якія вырошчваюць на розных кантынентах. На Беларусі культывуюць гарбуз звычайны, або цвердакоры (Cucurbita pepo), і яго разнавіднасці — кабачкі, патысоны, таксама гарбуз буйнаплодны, або гіганцкі, або вялікі (Cucurbita maxima) і гарбуз мускатны (Cucurbita moschata).
Выкарыстанне
правіцьХарчовыя, кармавыя, алейныя і дэкаратыўныя расліны. Плады вараць, пякуць, выкарыстоўваюць на кандытарскія вырабы. З насення вырабляюць алей[2].
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 42. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Асаблівасці гарбузовага алею
Літаратура
правіць- Гарбуз // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 55. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
Спасылкі
правіць- Тыква: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)