Ягор Мікалаевіч Патапаў

расійскі футбаліст

Ягор Патапаў (нар. 21 верасня 1993, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента.

Футбол
Ягор Патапаў
Поўнае імя Ягор Мікалаевіч Патапаў
Нарадзіўся 21 верасня 1993(1993-09-21)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Расія
Рост 194 см
Вага 82 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Мактаарал
Нумар 55
Маладзёжныя клубы
Расія Зеніт-84 (Санкт-Пецярбург)
Клубная кар’ера[* 1]
2012—2013 Расія Русь (Санкт-Пецярбург)
2014 Эстонія Лакаматыў (Йыхві) 23 (1)
2015 Літва Гранітас (Клайпеда) 32 (1)
2016 Расія Зорка (Санкт-Пецярбург)
2017 Кыргызстан Дардой (Бішкек)
2018 Беларусь Смалявічы 21 (0)
2019—2020 Беларусь Славія (Мазыр) 27 (1)
2021 Казахстан Кайсар (Кызыларда) 23 (1)
2022— Казахстан Мактаарал (Атакент)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 3 сакавіка 2022.

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец пецярбугскага футбола, пасля выступлення ў клубе «Русь» перабраўся ў эстонскі «Лакаматыў» з Йыхві. Па выніках сезону 2014 «Лакаматыў» выбыў у другі дывізіён, і Патапаў перайшоў у літоўскі клуб «Гранітас». У канцы сезону 2015 «Гранітас» быў дыскваліфікаваны літоўскай федэрацыяй футбола і неўзабаве спыніў існаванне, і абаронца вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе стаў выступаць у аматарскім клубе «Зорка».

У канцы 2016 года стаў іграком кыргызскага «Дардоя», у складзе якога выйграў Кубак Кыргызстана і бронзавыя медалі чэмпіянату, прымаў удзел у матчах Кубка АФК. У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[2]. Стаў іграком стартавага складу беларускага клуба, у ліпені не гуляў з-за траўмы.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, пасля чаго чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Славію»[4].

У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага «Кайсара», а ў сакавіку 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[5].

Дасягненні правіць

Зноскі