Ягор Мікалаевіч Патапаў
Ягор Патапаў (нар. 21 верасня 1993, Санкт-Пецярбург, Расія) — расійскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента.
Поўнае імя | Ягор Мікалаевіч Патапаў | |||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
21 верасня 1993[1] (31 год) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Расія | |||||||||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Мактаарал | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 55 | |||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец пецярбугскага футбола, пасля выступлення ў клубе «Русь» перабраўся ў эстонскі «Лакаматыў» з Йыхві. Па выніках сезону 2014 «Лакаматыў» выбыў у другі дывізіён, і Патапаў перайшоў у літоўскі клуб «Гранітас». У канцы сезону 2015 «Гранітас» быў дыскваліфікаваны літоўскай федэрацыяй футбола і неўзабаве спыніў існаванне, і абаронца вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, дзе стаў выступаць у аматарскім клубе «Зорка».
У канцы 2016 года стаў іграком кыргызскага «Дардоя», у складзе якога выйграў Кубак Кыргызстана і бронзавыя медалі чэмпіянату, прымаў удзел у матчах Кубка АФК. У лютым 2018 года далучыўся да складу дэбютанта беларускай Вышэйшай лігі — клуба «Смалявічы» — і неўзабаве падпісаў з ім кантракт[2]. Стаў іграком стартавага складу беларускага клуба, у ліпені не гуляў з-за траўмы.
Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мазырскай «Славіі» і ў лютым падпісаў кантракт[3]. Пачынаў сезон 2019 у стартавым складзе мазыран, у маі атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў ліпені, пасля чаго чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракт пакінуў «Славію»[4].
У лютым 2021 года стаў іграком казахстанскага «Кайсара», а ў сакавіку 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[5].
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Кыргызстана: 2017
- Уладальнік Кубка Кыргызстана: 2017
Зноскі
- ↑ Egor Potapov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Потапов, Калинейко и Бурец перешли в «Смолевичи» (руск.). by.tribuna.com (20 лютага 2018). Праверана 24 сакавіка 2018.
- ↑ "Славия" объявила о подписании четверых новичков
- ↑ Четыре футболиста покинули "Славию"
- ↑ Девять игроков подписали контракт с «Мактааралом»