«Ягуар» (фр.: Le Jaguar) — французскі мастацкі фільм 1996 года рэжысёра Франсіса Вебера, сёмы, апошні з серыі фільмаў пра Франсуа Перэна і другі, у якім прысутнічае яго кампаньён Жан Кампала. Другі з фільмаў Вебера, у якім Перэна грае не П’ер Рышар (першым быў «Удар галавой»).

ЯгуарM:
фр.: Le Jaguar
Жанр прыгодніцкі фільм[2]
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Gaumont Film Company[d]
Краіна
Мова французская
Год 1996 і 27 сакавіка 1997[1]
IMDb ID 0116676

Сюжэт правіць

Аднойчы ўвечары ў ліфце фешэнебельнага парыжскага гатэля апынуліся разам тры чалавекі: індзеец Вану (Харысан Лоў), які прыехаў з Амазоніі з гуманітарным турнэ, яго перакладчык — француз Жан Кампала (Жан Рэно), які вырас сярод індзейцаў, і яшчэ адзін забаўны тып — лайдак і махляр Франсуа Перэн (Патрык Бруэль), за якім сочаць бандыты ўсіх масцяў за ігральныя даўгі. Індзеец Вану нечакана ўпадае ў кому, яго шпіталізуюць у аддзяленне рэанімацыі. Перад гэтым ён паспявае паведаміць, што нехта выкраў яго душу, і патрабуецца герой, «абраны», які адправіцца на яе пошукі. Па незразумелых прычынах пры першай сустрэчы з Перэнам Вану вырашае, што ён — абраны. Ратуючыся ад праследавацеляў, Перэн згаджаецца адправіцца ў лясы Амазонкі на пошукі душы Вану разам з Кампала, спадзеючыся збегчы ад яго пры першай жа магчымасці. Па прыбыцці ён увязваецца ў настолькі неверагодныя прыгоды, што ўсё мінулае жыццё здаецца яму пусцяковіным.

У ролях правіць

Зноскі

  1. http://www.zelluloid.de/filme/index.php3?id=7332 Праверана 18 лютага 2018.
  2. а б http://www.imdb.com/title/tt0116676/ Праверана 8 мая 2016.
  3. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=15407.html Праверана 8 мая 2016.