Іван Сцяпанавіч Яжкоў

(Пасля перасылкі з Яжкоў)

Іван Сцяпанавіч Яжкоў (руск.: Иван Степанович Ежков; 15 мая 1923 — 26 чэрвеня 1944) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, сяржант. Герой Савецкага Саюза (1945, пасмяротна).

Іван Сцяпанавіч Яжкоў
руск.: Иван Степанович Ежков
Дата нараджэння 15 мая 1923(1923-05-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 чэрвеня 1944(1944-06-25) (21 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў пяхота
Гады службы 19401944
Званне сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

І. С. Яжкоў нарадзіўся ў вёсцы Вялікае Чараватава (Дзівееўскі раён Ніжагародскай вобласці). У горадзе Кулябакі атрымаў няпоўную сярэднюю адукацыю. У Чырвонай Арміі з 1940 года. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з 1941 года на 2-м Беларускім фронце.

Памочнік камандзіра ўзвода 563-га стралковага палка (153-я стралковая дывізія, 49-я армія, 2-гі Беларускі фронт) сяржант І. Стралкоў вызначыўся 26 чэрвеня 1944 г. пры фарсіраванні ракі Бася ў раёне вёскі Рудзіца Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. Група байцоў, у складзе якой быў І. Стралкоў, пераадолела водную перашкоду і ўступіла ў бой за плацдарм. У рашаючы момант бою сяржант І. Стралкоў сваім целам закрыў амбразуру дзота праціўніка і цаной свайго жыцця забяспечыў выкананне баявой задачы.

Быў пахаваны на месцы бою, пазней перапахаваны на брацкіх могілках у вёсцы Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 сакавіка 1945 года сяржанту І. С. Стралкову пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Узнагароджаны ордэнам Леніна.

Памяць правіць

  • Імем героя названая плошча ў горадзе Кулябакі Ніжагародскай вобласці (Расія).
  • Імя Героя прысвоена піянерскай дружыне ДУА «Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа школа»[1] ў аграгарадку Чэрнеўка Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці (Беларусь).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 244. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Спасылкі правіць