Язэп Пітушка (1913, Браслаўшчына — 25 лютага 1984, Таронта, Канада) — беларускі грамадскі дзеяч, член Беларускай сялянска-работніцкай грамады, актыўны дзеяч беларускай эміграцыі, ганаровы палкоўнік БКА.

Язэп Пітушка
Дата нараджэння 1913
Месца нараджэння
Дата смерці 25 лютага 1984(1984-02-25)
Месца смерці
Грамадзянства
Партыя
Член у

Біяграфія правіць

Член Беларускай сялянска-работніцкай грамады (1925—1927). Пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 арыштаваны і высланы ў Сібір.

Трапіў у армію генерала Андэрса, паранены ў час штурму Монтэ-Касіна. Па заканчэнні Другой сусветнай вайны з’ехаў у Канаду.

У Канадзе напачатку мусіў два гады адпрацаваць па кантракце на вёсцы. Пасля 25 гадоў працаваў кіроўцам аўта.

Адзін з заснавальнікаў у 1948 Згуртавання беларусаў Канады. З-за палітычных разыходжанняў пакінуў арганізацыю і заснаваў з аднадумцамі Беларускае нацыянальнае аб'яднанне, быў яго старшынёй. Кіраўнік Дэлегатуры БЦР на Канаду. Узначальваў Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады (1969—1970).

Сям’я правіць

11 лютага 1950 ажаніўся з Элеанорай Сташкевіч, з якой меў сыня Язэпа.

Зноскі