Якаў Палачанін (XIII стагоддзе) — удзельнік Неўскай бітвы  (руск.) супраць шведаў, якія напалі на Наўгародскую зямлю[1].

Якаў Палачанін
Якаў Палачанін з узнятым над галавой мячом (мініяцюра XVI стагоддзя)
Якаў Палачанін з узнятым над галавой мячом (мініяцюра XVI стагоддзя)
Месца нараджэння
Званне лоўчы
Бітвы/войны

Біяграфія правіць

 
Якаў Палачанін з мячом падчас Неўскай бітвы

Родам з Полацка. Лоўчы князя Аляксандра Яраславіча. Згодна «Наўгародскаму першаму летапісу  (руск.)», адзін з 6 храбрых і моцных людзей, якія адзначыліся ў бітве[1].

  Яков Полочанин бе ловчии у князя, сии наехав на полк [шведов] с мечем, и мужествовав крепко, и похвали его князь...[2]  

У культуры правіць

Бачыш, той вунь, смелы,
З сінімі вачамі,
Родам з Русі Белай,
Якаў. Палачанін.

Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»[3]

Алесь Пісьмянкоў напісаў пра Якава Палачаніна верш.

Якаў Палачанін ёсць адным з галоўных герояў рамана Леаніда Дайнекі «Меч князя Вячкі» (1987).

У расійскім фільме «Аляксандр. Неўская бітва  (руск.)» Ігара Калёнава  (руск.), які выйшаў у пракат у 2008 годзе, ролю Якава Палачаніна сыграў Сямён Алегавіч Мендэльсон.

Зноскі

  1. а б Яков Полочанин // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 716. — 737 с.
  2. "Изборник" (Сборник произведений литературы Древней Руси). М., 1969. С. 332-333.
  3. Алесь Пісьмянкоў. «Якаў Палачанін»

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Кн. 2. — Мн., 2003.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 18. Кн. 1. — Мн., 2004.
  • Белорусская ССР : крат. энцикл. Т. 5. — Мн., 1982.
  • Славянская энциклопедия : Киевская Русь — Московия. Т. 2. — М., 2001. — С. 743.
  • Русский библиографический словарь. 1913. т. 25

Спасылкі правіць