Якаў (епіскап полацкі)
Якаў — полацкі епіскап пач. 14 ст.
Якаў | |
---|---|
Дзейнасць | святар |
Біяграфія
правіцьВядомы па сваёй грамаце ў Рыгу 1309 года. Пасланне Якава прысвечана ўрэгуляванню і юрыдычнаму афармленню гандлёвых адносін паміж Полацкам і Рыгай пасля колькігадовага (відаць, з 1304) іх пагаршэння. Якаў прасіў рыжан прывезці жыта ў Полацк з-за неўраджаю і голаду, якія ахапілі рускія і, магчыма, беларускія землі.
Грамата Якава сведчыць, што ў пачатку 14 ст. Полацк быў феадальна-тэакратычнай рэспублікай на чале з епіскапам, якая прызнавала вярхоўную ўладу вялікага князя літоўскага Віценя (у грамаце Якаў называе яго сваім сынам).
Літаратура
правіць- Якаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 778. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Полоцкие грамоты XIII - начала XVI вв. Вып. 1, 3. М., 1977–1980.
- Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896.