Якуб Журдан
Якуб Журдан (таксама бел.: Жак Журдан; польск.: Jakób Jourdan, лац.: Jacobus Jourdan; 1 мая 1774, Лісабон – 13 сакавіка 1848, Ніца) - святар, педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Якуб Журдан | |
---|---|
польск.: Jakób Jourdan, лац.: Jacobus Jourdan | |
Дата нараджэння | 1 мая 1774 |
Месца нараджэння | Лісабон |
Дата смерці | 13 сакавіка 1848 (73 гады) |
Месца смерці | Ніца |
Род дзейнасці | вучоны |
Навуковая сфера | тэалогія, архітэктура |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
15 кастрычніка 1803 г., будучы ўжо святаром, уступіў у Полацку ў Таварыства Ісуса[1]. Віцэ-рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў Магілёве (1805-1806), выхавацель сыноў князя Талстога (1805-1808). Выкладаў маляванне і быў выхавацелем у Санкт-Пецярбургу (1809-1815). Пасля выгнання езуітаў з расійскай сталіцы (снежань 1815 г.) быў прафесарам грамадзянскай і ваеннай архітэктуры (1816-1817) і маральнай тэалогіі і свяшчэннага пісання (1817-1818) у Полацкай езуіцкай акадэміі. У апошнія гады існавання Таварыства Ісуса ў Расійскай імперыі выкладаў у Віцебску (рэгент канвікта і прафесар французскай мовы, 1818-1819) і Мсціславе (рэгент канвікта, 1819-1820)[1][2].
У 1820 г. разам з астатнімі езуітамі быў вымушаны пакінуць тэрыторыю Расійскай імперыі і, як многія яго суайчыннікі, вярнуўся ў Францыю. Памёр у 1848 г. у Ніцы[1].
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 1,2 Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.
- ↑ Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. – Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. – s. 192, 208, 214.
ЛітаратураПравіць
- Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / оprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.
- Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków: Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.