Якуб Юр’евіч Варанецкі
Якуб Юр’евіч Варанецкі (? — 1598) — рэлігійны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Якуб Юр’евіч Варанецкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
|
|||||||
Смерць | не раней за 1588 і не пазней за 1598 ці 1588 | ||||||
Род | Гедзімінавічы і Варанецкія | ||||||
Бацька | Юрый Фёдаравіч Варанецкі | ||||||
Маці | Катажына з Уханскіх[d] |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з княжацкага роду Варанецкіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Юрыя Фёдаравіча. У 1568 годзе каралеўскі сакратар і дваранін. У 1570 годзе пробашч геранёнскі, плябан ковенскі, адначасова з 1578 года пробашч ловіцкі і скерневіцкі (Польшча), з 1594 года плябан кейданскі. У 1578 годзе прызначаны Жыгімонтам Аўгустам жамойцкім біскупам, а ў 1585 годзе Стафанам Баторыем — кіеўскім біскупам, але абодва разы не быў зацверджаны (у 1585—1588 тытулаваўся біскупам-намінатам кіеўскім).
Зноскі
Літаратура
правіць- Валерый Пазднякоў. Варанецкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.