Яловая

вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Яло́вая[1] (трансліт.: Jalovaja, руск.: Еловая) — вёска ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Хатыніцкага сельсавета. Размешчана за 26 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра горада Ганцавічы, за 19 км ад чыгуначнай станцыі Малькавічы (на лініі Лунінец — Баранавічы), на аўтадарозе Ганцавічы — Лагішын.

Вёска
Яловая
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Вышыня цэнтра
144 м
Насельніцтва
28 чалавек (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1646
Паштовыя індэксы
225441
Аўтамабільны код
1
СААТА
1216847026
Яловая на карце Беларусі ±
Яловая (Беларусь)
Яловая
Яловая (Брэсцкая вобласць)
Яловая

Насельніцтва

правіць
  • 28 жыхароў (14.10.2009 г.).

Гісторыя

правіць

Паводле перапісу 1897 г. — урочышча Хатыніцкай воласці Пінскага павета Мінскай губерні, 3 двары, 28 жыхароў. У 1909 г. 1 двор, 8 жыхароў.

З сакавіка 1921 г. ў складзе Польшчы, калонія Хатыніцкай гміны Лунінецкага павета Палескага ваяводства, у верасні 1921 г. 11 дамоў, 63 жыхары.

З 1939 г. ў складзе БССР, з 15.01.1940 г. ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці, з 12.10.1940 г. ў Хатыніцкім с/с.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 г. да 07.07.1944 г. вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінулі ў баях з ворагамі ці прапалі без вестак 3 вяскоўцы.

З 08.01.1954 г. ў Брэсцкай вобласці, з 25.12.1962 г. да 30.07.1966 г. ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. ў вёсцы 144 жыхары.

Інфраструктура

правіць

Лясніцтва і магазін. Планіровачна складаецца з просталінейнай, двухбакова забудаванай вуліцы, арыентаванай з поўначы на поўдзень, з поўдня да яе прымыкае завулак, арыентаваны на паўднёвы захад.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Спасылкі

правіць