Ялівэць
Ялівэць[1] (укр.: Яліве́ць) — мясцовасць у Лычакіўскім раёне Львова, якая размяшчаецца ў раёне скрыжавання вуліц Лычакіўскай і Пасічнай.
Ялівэць | |
---|---|
Ялівець | |
Горад | Львоў |
Адміністрацыйны раён горада | Лычакіўскі раён |
Першае згадванне | ХІХ ст. |
Ранейшы статус | фальварак |
Год уключэння ў межы горада | ХХ ст. |
Назва
правіцьПа адной з версій, назва мясцовасці паходзіць ад расліны ядловец, апошнія асобнікі якога сустракаліся тут яшчэ ў 1930-х гг. Па іншай версіі назву спарадзілі неўраджайныя (ялавыя) землі гэтай мясцовасці. Старажытны тапонім цяпер зафіксаваны толькі ў назве невялікай вуліцы. У мясцовасці таксама ўжывалі іншую назву - "Машыў". Паселішча, тэрыторыя якога пачыналася па вул. Біваковай (цяпер вул. Галынскага), акружаная землямі грамады Крыўчыцы, здаўна належала да горада Львова.
Казармы
правіцьУ 1883 г. быў утвораны першы полк аўстрыйскіх уланаў ландвера (ням.: к. к. Landwehr-Ulanenregiment No 1). На 65% ён складаўся з украінцаў. У канцы XIX ст. на Ялаўцы для патрэб палка пабудаваны комплекс адміністрацыйна-казарменных будынкаў, паміж якімі ўладкавана плошча. Акрамя таго былі тры стайні, манеж і дадатковыя гаспадарчыя пабудовы. Зараз гэта дамы № 148-156 на вул. Лычакіўскай.
Падчас украінска-польскай вайны ў амаль што зруйнованых казармах размяшчаўся шпіталь для коней. Гарнізонам былі 30 чалавек, з якіх палова - украінскія студэнты-добраахвотнікі, а астатнія — стральцы 19-га палка. 21 лістапада 1918 г. казармы былі акружаны значна большымі польскімі падраздзяленнямі. Казармы пазней былі ператвораныя ў лагер для палонных украінскіх салдат і грамадзянскіх асоб. У канцы снежня 1919 г. сюды пераведзена 400 украінскіх салдат з тэрыторыі Румыніі, якія пад гарантыі польскага консула ў Бухарэсце вярнуліся ў Галічыну, але былі адразу інтэрнаваныя. У пэўныя моманты колькасць палонных дасягала 2,5 тыс. чалавек. З-за ўтрымання ў нечалавечых умовах за першыя два месяцы каля 200 чал. памерлі. Яшчэ ў траўні 1920 г. 400 чалавек заставаліся ў лагеры, якія былі перапраўленыя чыгункай на поўнач Польшчы. З восені 1920 г. тут таксама ўтрымлівалі палонных бальшавікоў. Польская газета "Dzień" паведамляла, што з 400 асоб 150 хварэлі тыфам. Пасля тут размясціўся 14-ы полк «Язлавецкіх» уланаў. Пасля 1944 г. казармы заняла кавалерыя Чырвонай Арміі, а некалькі пазней тут уладкаваны 28-ы аўтарамонтны завод Мінабароны СССР. У 1920-1930-х гг. значная тэрыторыя была забудавана віламі і невялікімі дамамі. У 1950-х гг. у ярах створана вялікая звалка ваеннай тэхнікі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»