Яманты
вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Яманты, Лідскі раён)
Я́манты[1] (трансліт.: Jamanty, руск.: Ямонты) — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Беліцкага сельсавета.
Вёска
Яманты
|
Назва правіць
Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Jo-mant'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Jo- i Mant-.
Гісторыя правіць
Паводле вопісу парафій Лідскага дэканату ў 1784 г. вёска Яманты належала да Стоцкага двара, а часткова да Малых Канюшан, уласнасць князя Караля Радзівіла ў дзяржанні Мараўскага. Вёска адносілася да Няцецкай парафіі і ляжала ля мяжы парафіі Беліцкай.
Дэмаграфія правіць
Дынаміка насельніцтва:
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
Літаратура правіць
- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 9. Гродзенская вобласць. Кн. 2 / рэдкал.: У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш.; Нацыянальная акадэмія навук Беларусі; Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; Выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». — Мінск: БелЭн, 2016. — 848 с.: іл. ISBN 978-985-11-0908-7
- Памяць: Ліда. Лідскі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Рэдкал. В. Баранаў і інш. — Мн.: Беларусь, 2004. — 566 с., іл. ISBN 985-01-0522-4
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх