Янкава (Пухавіцкі раён)
вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі
Я́нкава[1] (трансліт.: Jankava, руск.: Янково) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Дукорскага сельсавета.
Вёска
Янкава
|
Гісторыя
правіцьНаселены пункт заснаваны як пасёлак Янаўка[2] ў 1920-я гады ў Беларускай ССР[заўв 1].
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Дрычынскага сельсавета[3].
Насельніцтва
правіць- 2002 год — 16 двароў, 24 жыхары
- 2009 год — 21 жыхар
- 2019 год — 18 жыхароў[4]
Заўвагі
правіць- ↑ У даведніку «Гарады і вёскі Беларусі» напісана пра Янкова ў Дукорскай воласці, аднак гэта іншы населены пункт. Тэрыторыя цяперашняга Янкава адносілася да Навасёлкаўскай воласці і на дарэвалюцыйных картах тут нічога не абазначана.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Янко́ва
- ↑ Карта РККА, 1935 г.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 25 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Янкова // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 199. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх