Янка Купала …Я адплаціў народу…

беларускі дакументальны фільм

«Я́нка Купа́ла …Я адплаці́ў наро́ду…» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты «Беларускім відэацэнтрам» пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь[1]. Фільм зняты ў гонар юбілея з дня нараджэння Янкі Купалы. Аўтарскі тэкст чытаюць Аляксандр Марчанка і Вераніка Буслаева. У фільме выкарыстаны эпізоды спектакляў «Янка Купала. Кругі раю» (рэж. Святлана Навуменка), «Паўлінка» (рэж. Леў Літвінаў), «Тутэйшыя» (рэж. Мікалай Пінігін) і мастацкага фільма «Раскіданае гняздо» (рэж. Барыс Луцэнка).

Янка Купала …Я адплаціў народу…M:
Янка Купала …Я адплаціў народу…
Жанр дакументальны фільм
Працягласць 27 хв.
Краіна
Мова беларуская

Здымачная група правіць

  • аўтар сцэнарыя і рэжысёр — Сяргей Лук’янчыкаў
  • аператар — Сяргей Мілешкін
  • гукааператар — Вячаслаў Крук
  • мантаж і графіка — Васілій Брацішоў
  • асістэнт рэжысёра — Ларыса Лук’янчыкава
  • механікі — Аляксандр Васюк, Міхаіл Партноў
  • рэдактар — Аляксандр Купрыянаў
  • дырэктар фільма — Сяргей Міцовіч

Зноскі

  1. ""Янка Купала. ...Я адплаціў народу". Документальный фильм" [руская]. Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2020-04-14.

Спасылкі правіць