Леў Маркавіч Літвінаў
тэатральны рэжысёр
Леў Маркавіч Літвінаў (сапраўднае імя: Леў Маркавіч Гурэвіч; 28 красавіка 1899, Мінск — 21 сакавіка 1963, Казань) — беларускі рэжысёр, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1946) і Татарстана (1953).
Леў Маркавіч Літвінаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 сакавіка 1963 (63 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральны рэжысёр |
Тэатр | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1926 годзе скончыў яўрэйскую секцыю[1] Беларускай драматычнай студыі ў Маскве. У 1927—1932 гадах (і ў 1942—1943) Літвінаў з’яўляўся рэжысёрам Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР. Мастацкі кіраўнік (1932—1937), мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр (1943—1948)[1], рэжысёр (1948—1950)[1] Купалаўскага тэатра. У 1950 годзе пад націскам абвінавачанняў у фармалізме і касмапалітызме пакінуў тэатр[1]. У 1950—1963 гадах — галоўны рэжысёр Казанскага дзяржаўнага акадэмічнага рускага Вялікага драматычнага тэатра імя В. І. Качалава.
Пастаноўкі
правіць- «Бацькаўшына» К. Чорнага (1933)
- «Салавей» З. Бядулі (1937, разам з Л. Рахленкам)
- «Паўлінка» Я. Купалы (1944)
- «Дзень цудоўных падманаў» Р. Шэрыдана (1948)
- «Гэта было ў Мінску» А. Кучара (1949)
Зноскі
- ↑ а б в г Беларусь 1995.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Літвінаў (сапр. Гурэвіч) Леў Маркавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 432. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
правіць- Литвинов, Игорь. Жизнь — это театр. Драматический. К 120-летию Льва Марковича Литвинова
- Литвинов Лев Маркович (Российская еврейская энциклопедия)
- Lives in the Yiddish Theatre (англ.)
- Таня Арцімовіч «Cпектакль Паўлінка (1944–2021) Льва Літвінава як прастора барацьбы за памяць» Studia Białorutenistyczne 1 (2022)