Янка Лайкоў (10 верасня 1979, в. Мётча, Барысаўскі раён, Мінская вобласць) — беларускі паэт.

Янка Лайкоў
Yanka Lajkou.jpg
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 верасня 1979(1979-09-10) (40 гадоў)
Месца нараджэння в.Мётча, Барысаўскі раён, Беларусь
Грамадзянства Рэспубліка Беларусь
Бацька Лайкоў Уладзімір Піліпавіч
Жонка Марына Лайкова
Дзеці Васіль Лайкоў, Вераніка Лайкова
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Гады творчасці 1995-цяперашні час
Мова твораў Беларуская мова
Дэбют 1995г.

БіяграфіяПравіць

Вучыўся на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці «літаратурная работа» (2006). Працаваў загадчыкам аддзелаў прозы і паэзіі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» (2004—2009), загадчыкам аддзела крытыкі часопіса «Маладосць» (2010). Жыве ў Барысаве. У 2017 годзе Янка Лайкоў са сваёй сям’ёй прыняў удзел у ХХІV міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» з Жыватворным агнём ад Гроба Гасподняга.

БібліяграфіяПравіць

Піша на беларускай мове. Аўтар 2 паэтычных зборнікаў:

  • «Логіка пасткі» (Мінск, бібліятэка часопіса «Маладосць», 2000)
  • «Вогнепаклоннік» (Мінск, «Мастацкая літаратура», 2003)