Янік Сінер (ням.: Jannik Sinner; нар. 16 жніўня 2001(2001-08-16), Innichen[d], Трэнціна-Альта-Адыджэ) — італьянскі прафесійны тэнісіст нямецкага паходжання. Пераможца Адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2024 года, пераможца 11 турніраў ATP (з іх 10 у адзіночным разрадзе); уладальнік Кубка Дэвіса 2023 у складзе зборнай Італіі.

Тэніс
Янік Сінер
ням.: Jannik Sinner
Нарадзіўся 16 жніўня 2001(2001-08-16) (22 гады)
Грамадзянства
Рэзідэнцыя Монтэ-Карла, Манака
Рост 188 см
Вага 76 кг
Прафесійная кар’ера 2018 — ц.ч.
Вядучая рука правая
Удар злева двухручны
Трэнер(ы) Сімонэ Ваньёці
Дарэн Кэхіл
Прызавыя грошы 22 205 765 $[1]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п) 228–77
Тытулы 10
Найвышэйшы рэйтынг 4 (2 кастрычніка 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія перамога (2024)
Францыя 1/4 фіналу (2020)
Уімблдан 1/2 фіналу (2023)
ЗША 1/4 фіналу (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п) 23–24
Тытулы 1
Найвышэйшы рэйтынг 124 (27 верасня 2021)
janniksinner.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Апошняе абнаўленне: 14 жніўня 2023 года

Біяграфія

правіць

Родам з Сеста Пустэрыя. Сын Сігліндэ і Ханспетэра Сінераў, што працуюць у прытулку Fondovalle (Talschlusshütte) у Валь Фіскаліна. Да 13 гадоў актыўна займаўся лыжным спортам, дабіўся значных поспехаў у гіганцкім слаламе. У тэнісе, які ён лічыў хобі, трэніраваўся ў правінцыі Бальцана з Херы Майр і Андрэа Спіціца. Улетку 2014 года пераехаў у тэнісны цэнтр Piatti у Бардзігеры, дзе пачаў трэніравацца ў Андрэа Вальпіні пад кіраўніцтвам Масіма Сарторы і Рыкарда П’яці[2].

Крыніцы

правіць
  1. https://www.atptour.com/es/players/jannik-sinner/s0ag/rankings-breakdown?matchType=sgl&rankType=roll
  2. NEXT GEN ITALIA: JANNIK SINNER (італ.). www.tennisitaliano.it. Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2019. Праверана 13 лістапада 2019.

Спасылкі

правіць