Ян Антоні Гараін
Ян Антоній Гараін (польск.: Jan Antoni Horain, 1686 — 1777) — дзяржаўны дзеяч і ўраднік Рэчы Паспалітай.
Ян Антоні Гараін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Юзаф Сапега | ||||||
Пераемнік | Мікалай Тадэвуш Лапацінскі | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Андрэй Абрамовіч | ||||||
Пераемнік | Марцін Матушэвіч | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1686[1] | ||||||
Смерць |
чэрвень 1777[2] |
||||||
Род | Гараіны[d] | ||||||
Бацька | Фларыян Казімір Гараін[d] | ||||||
Маці | Ганна Элеанора Ардынец[d] | ||||||
Жонка | Яанна Элеанора з Путкамераў[d] і каля Моніка з Зялінскіх[d][3] | ||||||
Дзеці | Міхал Пётр Гараін[d] і Jan Nepomucen Horain[d] | ||||||
Член у | |||||||
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Паходзіў са шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Сын Фларыяна Казіміра Гараіна і Ганны Элеаноры Ардынец. Нарадзіўся ў 1686 годзе. У маладосці падтрымліваў партыю Станіслава Ляшчынскага, ваяваў супраць караля Аўгуста II. Але пасля памірыўся з каралём.
У 1720 годзе прызначаны віленскім пісарам гродскім. У 1729 годзе ён быў адным з тых, хто сарваў пасяджэнне Варшаўскага сойма. У 1731 годзе стаў віленскім чашнікам, а ў 1748 годзе — віленскім падкаморым. Адначасова выконваў абавязкі віленскага падваяводы. У 1733 г. атрымаў магілёўскае і ялоўскае староствы.
У 1764 годзе прызначаны кашталянам берасцейскім. У тым жа годзе быў прадстаўніком ад Віленскага ваяводства на сойме, дзе быў выбраны ў Скарбовую камісію Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ўзнагароджаны ордэнам Святога Станіслава.
У 1768 годзе быў прызначаны берасцейскім ваяводам. Ён займаў пасаду да сваёй смерці ў 1777 годзе. У 1768 годзе ён далучыўся да Барскай канфедэрацыі, якую пакінуў у 1772 годзе.
Сям’я правіць
Двойчы быў жанаты. Першы раз з Яаннай Элеанорай з Путкамераў, дачкой стольніка інфлянцкага Ваўжынца Путкамера. З ёй дзеці[4]:
- Міхал Пётр (1729—1768), віленскі падкаморы.
У другім шлюбе з Монікай Свінкай Зялінскай. З ёй дзеці[4]:
- Казімір Тадэвуш
- Ян Непамуцэн
- Юзаф
Зноскі
- ↑ Jan Antoni Horain
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 204. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VIII, Ziemia brzeska i województwo brzeskie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. А. Рахуба — Warszawa: 2020. — С. 100. — ISBN 978-83-65880-89-5
- ↑ а б Сяргей Амелька Пячатка Яна Антонія Гараіна, віленскага падкаморыя (1747-1748 г.). // Герольд Litherland. — Горадня: 2003. — № 3-1 (11-12).
Крыніцы правіць
- Seweryn Uruski «Rodzina. Herbarz Szlachty Polskiej» (tom 5, s. 178—180, Horainowie herbu Szreniawa)
- Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego, t. I, Warszawa 2006, s. 391.