Ян Бацянскі (польск.: Jan Bociański; 3 лістапада 1902, Плешаў2 лютага 1974, Лондан) — польскі дыпламат.

Ян Бацянскі
Дата нараджэння 3 лістапада 1902(1902-11-03)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 лістапада 1974(1974-11-05) (72 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Адукацыя
Род дзейнасці дыпламат
Узнагароды
сярэбраны крыж Заслугі кавалер ордэна Адраджэння Польшчы

Біяграфія

правіць

З сялянскай сям’і, брат Людвіка Бацянскага. У 1926 годзе скончыў юрыдычны факультэт Пазнаньскага ўніверсітэта. Працаваў сакратаром прэм’ер-міністраў Юзафа Пілсудскага і Казіміра Бартля. У 19311933 гадах быў аташэ пасольства ў Парыжы, у 19331935 гадах быў аташэ і потым намеснікам консула ў Аполі, ў 19351938 гадах быў намеснікам консула і фактычным кіраўніком консульства ў Мараўскай Астраве. У 1939 годзе працаваў у Міністэрстве замежных спраў.

З 17 верасня 1939 года знаходзіўся ў Румыніі, пазней — у Францыі і Вялікабрытаніі. У 19431945 гадах працаваў у Міністэрстве замежных спраў эміграцыйнага ўрада. Памёр у Лондане.

Узнагароджаны Срэбным Крыжам Заслугі (1930)[2] і крыжам кавалерскім ордэна Адраджэння Польшчы (1938)[3].

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Dzieje najnowsze, Instytut Historii (Polska Akademia Nauk), Państwowe Wydawnictwo Naukowe, Oddział w Łodzi, 1972, s. 179. (польск.)
  • Kwartalnik historii żydów, Żydowski Instytut Historyczny w Polsce, Żydowski Instytut Historyczny—Instytut Naukowo-Badawczy 2001, s. 201.
  • Wiktor Tomir Drymmer, W służbie Polsce, Warszawska Oficyna Wydawnicza «Gryf», 1998, ISBN 8385209530, s. 310. (польск.)
  • Krzysztof Nowak, Z «teczki» wicekonsula Jana Bociańskiego, Pamiętnik Cieszyński T.14:1999, Cieszyn 1999, Polskie Towarzystwo Historyczne Oddział w Cieszynie, ss. 119—121. (польск.)
  • Zjazdy i konferencje konsulów polskich w Niemczech: protokóły i sprawozdania, 1920—1939, Henryk Chałupczak, Edward Kołodziej, Wydawnictwo Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 1999, ISBN 8322713541, s. 245. (польск.)