Ян Бронкаф
Ян Брокаф, таксама вядомы як Ёган Брокаф (23 чэрвеня 1652 – 28 снежня 1718) — скульптар і разьбяр у стылі барока барока.
Ян Бронкаф | |
---|---|
ням.: Johann Brokoff | |
Дата нараджэння | 23 чэрвеня 1652[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 28 снежня 1718[1][4] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Ferdinand Brokoff[d] і Michael Brokoff[d] |
Род дзейнасці | скульптар, carver, разьбяр па дрэве |
Мастацкі кірунак | барока |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПаходзіў з карпацкіх немцаў, нарадзіўся ў Спішскай Собаце (Славакіі) Каралеўскай Венгрыі.
У 1675 годзе Ян Брокаф пераехаў з Венгрыі ў Чэхію. Праз тры гады, у 1692 годзе, ён пасяліўся ў Празе і атрымаў мяшчанскія правы ў пражскім Старым горадзе. Ад жонкі жонкі Альжбеты (у дзявоцтве Шпінглер) меў дзяцей — сыноў Міхала Яна Юзафа, Фердынанда Максміліяна і Антаніна Себасцьяна і дачку Ганну Элеанору. Двое сыноў пайшлі па шляху бацькі, трэці сын, Антанін Себасцьян, пазней стаў прыдворным паэтам у Вене. Меў прыватную майстэрню, якая пасля яго смерці перайшла к сыну Міхалу, а пасля яго смерці да Фердынанда. Ян Брокоф памёр у Празе.
Творчасць
правіцьЯго працы падзяляюцца на два віды: зробленыя ўласна, Другія, распрацаваныя ўласна і створаныя сынам Фердынандам. Брокаф стварыў статую Аплаквання Хрыста (чэшск: Pieta), пастаўленую на Карлавым мосце ў 1695 годзе, аднак пазней (1859) гэтая скульптура была перанесена ў манастыр міласэрных сясцёр Карла Барамеі пад узгоркам Петршын у Празе.
Сярод вядомых прац: драўляная мадэль статуі Яна Непамуцкага, паводле якой была адліта бронзавая статуя, якая цяпер знаходзіцца на Карлавым мосце, статуі святога Язэпа і Хрышчэння Пана на Карлавым мосце (абедзве былі пашкоджаны ў дні рэвалюцыі 1848 года, на сённяшні дзень іх можна знайсці ў лапідарыі Нацыянальнага музея ў Празе) і шмат іншых пластычных вырабаў, такіх як скульптура ў касцёле Святой Барбары ў Манетыне або статуі, якія ўпрыгожваюць замкі і замкі ў Клаштэрэц над Огржы, замак Чэрвены Градэк каля Іркава, Лібаховічы, Брумаўскі манастыр і інш.
Выбраныя творы
правіць- драўляная мадэль статуі св. Яна Непамуцкага, якую пасля адлілі ў бронзе для для пражскага Карлава маста (1683),
- статуі св. Юзафа і Крыжа Езуса (знішчаны пад час Рэвалюцыі 1848—1849 гг.),
- статуі ў касцёле св. Варвары ў Манецкіне,
- скульпутры ў замку г. Клаштарэц-над-Агржи,
- статуі ў замку Чэрвены Градэк,
- скульптурная выява турка, вартаўніка пленных хрысціян, усталявана на Карлавым мосце ў 1714 годзе лічыцца самай папулярнай працай.
-
Ян Непамуцкі, 1683
-
Трытон, Клаштэрыц-над-Агржы
-
П'ета, 1695
-
Святыя Варвара, Маргарыта і Альжбета (Прага)
Зноскі
- ↑ а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ Johann Brokof // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Union List of Artist Names — 2004. Праверана 14 мая 2024.
- ↑ а б The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.