Ян Лаштуўка (чэшск.: Jan Laštůvka; нар. 7 ліпеня 1982, Гавіржаў, Чэхаславакія) — чэшскі футбаліст, брамнік остраўскага «Баніка» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Чэхіі. Вядомы па выступах за ўкраінскія «Шахцёр» і «Дняпро».

Футбол
Ян Лаштуўка
Ян Лаштувка.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 7 ліпеня 1982(1982-07-07)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Чэхіі Чэхія
Рост 191 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Чэхіі Банік
Нумар 16
Маладзёжныя клубы
1992—1999 Сцяг Чэхіі Карвіна
Клубная кар’ера[* 1]
1999—2000 Сцяг Чэхіі Карвіна 3
2000—2003 Сцяг Чэхіі Банік (Острава) 79
2003—2009 Сцяг Украіны Шахцёр (Данецк) 37 (-20)
2006—2007   Сцяг Англіі Фулхэм 5 (-9)
2007—2008   Сцяг Германіі Бохум 25 (-43)
2008—2009   Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 0 (0)
2009—2016 Сцяг Украіны Дняпро (Днепрапятроўск) 103 (-88)
2016—2017 Сцяг Чэхіі Карвіна 29 (-43)
2017 Сцяг Чэхіі Славія (Прага) 15 (-7)
2018— Сцяг Чэхіі Банік (Острава) 1 (-1)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 16) 4 (0)
1999—2000 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 17) 10 (0)
2000—2001 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 18) 3 (0)
2002 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 20) 1 (0)
2002—2003 Сцяг Чэхіі Чэхія (да 21) 17 (0)
2011—2013 Сцяг Чэхіі Чэхія 3 (-3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лютага 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Commons-logo.svg Ян Лаштуўка на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

Раннія гадыПравіць

Выступаў за чэшскія клубы «Карвіна» і «Банік», з апошнім атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Чэхіі 2003/04.

«Шахцёр»Правіць

Наступным крокам яго кар’еры стала трапленне ў склад украінскага топ-клуба «Шахцёр». У новай камандзе Ян згуляў некалькі матчаў у Лізе чэмпіёнаў і Кубку УЕФА.

«Фулхэм»Правіць

31 жніўня 2006 года на правах арэнды Ян перайшоў у склад англійскага клуба «Фулхэм», незадоўга да закрыцця трансфернага акна. Дэбютаваў у складзе новага клуба 2 снежня 2006 года ў матчы супраць «Блэкберн Роверс», якая скончылася перамогай з лікам 2:0.

«Бохум»Правіць

Наступны сезон Ян зноў правёў у арэндзе, на гэты раз у нямецкім «Бохуме», які спрабаваў замяніць пакінуўшага клуб Яраслава Дробнага[3].

«Вест Хэм Юнайтэд»Правіць

3 жніўня 2008 года Лаштуўка перабраўся ў англійскі «Вест Хэм Юнайтэд» на гадавую арэнду[4]. Дэбют чэшскага брамніка адбыўся 23 верасня ў розыгрышу на Кубак Англійскай лігі, дзе «Вест Хэм Юнайтэд» сустракаўся супраць «Уотфарда»[5].

«Дняпро»Правіць

4 жніўня 2009 года Лаштуўка падпісаў трохгадовы кантракт з украінскім клубам «Дняпро» з Днепрапятроўска за 3 млн еўра[6]. Пакінуў «Дняпро» па заканчэнні кантракту ў маі 2016 года[7].

Вяртанне ў ЧэхіюПравіць

У жніўні 2016 года падпісаў кантракт з родным клубам «Карвіна»[8]. У ліпені 2017 года перабраўся ў пражскую «Славію», а ў студзені 2018 года вярнуўся ў «Банік».

Міжнародная кар’ераПравіць

Лаштуўка быў упершыню прызваны ў каманду зборнай Чэхіі ў маі 2010 года[9]. Дэбютаваў за зборную 3 верасня 2011 года на стадыёне «Хэмпдэн Парк» супраць зборнай Шатландыі ў рамках адборачнага матчу да чэмпіянату Еўропы 2012[10].

Зноскі

СпасылкіПравіць