ФК Вест Хэм Юнайтэд

англійскі футбольны клуб

«Вест Хэм Юнайтэд» (англ.: West Ham United) — англійскі футбольны клуб з Лондана. У цяперашні час выступае ў Прэм’ер-лізе.

Вест Хэм Юнайтэд
Лагатып
Поўная назва West Ham United Football Club
Мянушкі Малатабойцы
Заснаваны 1895
Горад Лондан, Англія
Стадыён Алімпійскі
Умяшчальнасць: 60 000
Уладальнік Дэйвід Саліван[d] і Дэйвід Голд[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
2019/20 16 месца
Сайт whufc.com(англ.) 
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

ХIХ стагоддзе. Раннія гадыПравіць

Футбольны клуб «Вест Хэм» пачаў сваё існаванне ў 1895 годзе, але пад іншай назвай. Тады каманду менавалі «Thames Ironworks F.C.». Малады клуб стаў гуляць у Лізе Лондана праз год пасля свайго стварэння, і ў наступным сезоне выйграў турнір. Затым ён уступіў у Другі Дывізіён Паўднёвай Лігі. «Малатабойцы» святкавалі поспех у першым сваім сезоне ў новым турніры. У 1900 годзе клуб змяніў назву і стаў менавацца «West Ham United F.C.». Гэтую назву каманда захавала і па гэты дзень.

ХХ стагоддзеПравіць

У 1923 годзе каманда гуляла ў фінале Кубка Англіі. «Вест Хэму» так-сяк атрымоўвалася трымацца на плаву ў Першым Дывізіёне, але ў 1932 годзе клуб вылецеў у Другі Дывізіён і знаходзіўся там даволі доўга — чвэрць стагоддзя.

У 50-я гады ХХ стагоддзя каманда стала прагрэсаваць. Прыйшоў новы трэнер: Тэд Фентан, які развіваў таленты маладых гульцоў, што неўзабаве прынесла адчувальны вынік. Ён складаўся і ў тым, што ў 1958 годзе «малатабойцы» ізноў увайшлі ў Першы дывізіён, выйграўшы чэмпіянат Другога Дывізіёна.

У 1961 годзе ў «Вест Хэме» змяніўся трэнер. На месца Тэда Фентана прыйшоў Рон Грынвуд. Ён выкарыстаў распачынанні папярэдняга трэнера ў плане маладых гульцоў. У дадатак ён набыў некалькі нядрэнных футбалістаў і змяніў схему гульні. Усё гэта прынесла поспех камандзе Грынвуда — перамогу ў Кубку Англіі над «Прэстанам» 3:2. Але яшчэ ў паўфінале малатабойцам атрымалі перамогу над «Манчэстэр Юнайтэд». На гэтым каманда не спынілася. Неўзабаве «Вест Хэм» атрымаў сваю першую буйную перамогу на еўрапейскай арэне, абгуляўшы ў фінале Кубка кубкаў клуб «Мюнхен 1860».

Да 70-х гадоў сышлі некалькі вядучых гульцоў, а таксама і Грынвуд. Новым трэнерам стаў Джон Лаял. З камандай Лаял выйграў Кубак Англіі ў 1975. А ў 1976 годзе «Вест Хэм» мог паўтарыць свой еўрапейскі поспех і выйграць Кубак кубкаў у другі раз, але пацярпеў няўдачу, у фінале прайграўшы бельгійскаму «Андэрлехту». Далей становішча пагоршылася — каманда выляцела ў Другі Дывізіён у 1978 годзе.

Праз тры гады клуб вярнуўся, прычым у 1980 «Вест Хэм» у трэці раз за сваю гісторыю выйграў Кубак Англіі, а ў 1981 годзе быў блізкі да выйгрышу Кубка Лігі, але саступіў «Ліверпулу». Неўзабаве каманда заняла трэцяе месца ў Першым Дывізіёне, што з’яўляецца для яе найлепшым вынікам і па гэты дзень. У 1989 годзе «Вест Хэм» ізноў апусціўся ў ніжні па ўзроўні Дывізіён, праз два гады ён вярнуўся, але ў 1992 годзе рушыла ўслед чарговае паніжэнне ў класе.

У пачатку 90-х да трэнера Білі Бондса далучыўся Гары Рэднап. Клуб адразу жа вярнуўся ў нядаўна створаную Прэм'ер-лігу. Неўзабаве Рэднап застаўся адзін. Пры ім каманда трымалася ў Прэм’ер-лізе, а ў 1999 годзе выйграла Кубак Інтэртота.

ДасягненніПравіць

СкладПравіць

Станам на кастрычнік 2020 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Лукаш Фаб’янскі 1985
3   Аб Аарон Крэсуэл 1989
4   Аб Фабіян Бальбуэна 1991
5   Аб Уладзімір Цоўфал 1992
7   Нап Андрэй Ярмоленка 1989
9   ПА Саід Бенрахма 1995
10   ПА Мануэль Лансіні 1993
11   ПА Роберт Снодграс 1987
15   Аб Крэйг Доўсан 1990
16   ПА Марк Нобл   1987
18   ПА Пабла Фарнальс 1996
20   Нап Джэрад Боўэн 1996
21   Аб Анджэла Агбона 1988
22   Нап Себасцьян Алер 1994
23   Аб Іса Дыяп 1997
24   Аб Раян Фрэдэрыкс 1992
Пазіцыя Імя Год нараджэння
25   Бр Давід Марцін 1986
26   Аб Артур Масуаку 1993
28   ПА Томаш Соўчак 1995
29   Аб Гансалу Кардозу 2000
30   ПА Мічэл Антоніа 1990
31   Аб Бен Джонсан 2000
34   Бр Натан Трот 1998
35   Бр Дарэн Рэндалф 1987
37   ПА Натан Холанд 1998
40   Нап Аладапо Афалаян 1997
41   ПА Дыклан Райс 1999
42   Аб Эджы Эліс 2001
50   Аб Гарысан Эшбі 2001
54   ПА Конар Ковентры 2000
56   Аб Эмануэл Лангела 2000

Нумар 6 назаўсёды замацаваны за Бобі Мурам

Вядомыя гульцыПравіць

Галоўныя трэнерыПравіць

СпасылкіПравіць