Рыа Гэвін Фердынанд (англ.: Rio Gavin Ferdinand; нар. 7 лістапада 1978, Лондан, Англія) — англійскі футбаліст, які скончыў прафесійную кар’еру; гуляў на пазіцыі абаронцы. Быў іграком нацыянальнай зборнай Англіі, за якую правёў больш за 80 матчаў і прыняў удзел у трох чэмпіянатах свету ў яе складзе. Перш за ўсё вядомы як ігрок «Манчэстэр Юнайтэд», у якім правёў больш за 10 гадоў.

Футбол
Рыа Фердынанд
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Рыа Гэвін Фердынанд
Нарадзіўся 7 лістапада 1978(1978-11-07)[1][2][…] (45 гадоў)
Лондан, Англія
Грамадзянства Сцяг Англіі Англія
Рост 195 см
Вага 84 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1988—1990 Сцяг Англіі Мілуал
1990—1993 Сцяг Англіі Куінз Парк Рэйнджэрс
1993—1995 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд
Клубная кар’ера[* 1]
1995—2000 Сцяг Англіі Вест Хэм Юнайтэд 127 (2)
1996   Сцяг Англіі Борнмут 10 (0)
2000—2002 Сцяг Англіі Лідс Юнайтэд 54 (2)
2002—2014 Сцяг Англіі Манчэстэр Юнайтэд 312 (7)
2014—2015 Сцяг Англіі Куінз Парк Рэйнджэрс 11 (0)
1995 — 2015 Усяго за кар’еру 514 (11)
Нацыянальная зборная[* 2]
1996—1997 Сцяг Англіі Англія (да 18) 7 (0)
1997—2000 Сцяг Англіі Англія (да 21) 5 (0)
1997—2011 Сцяг Англіі Англія 81 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 чэрвеня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Фердынанд пачаў гуляць у футбол за моладзевыя каманды розных клубаў, спыніўшыся ў рэшце рэшт на клубе «Вест Хэм Юнайтэд», у якім прабіўся з моладзевага складу ў асноўны склад і дэбютаваў у Прэм'ер-Лізе ў 1996 годзе.

З 2002 на працягу доўгага часу выступаў за «Манчэстэр Юнайтэд», з якім 6 разоў станавіўся чэмпіёнам Англіі. Улетку 2014 года перайшоў у «Куінз Парк Рэйнджэрс». У чэрвені 2015 года абвясціў аб завяршэнні прафесійнай кар’еры[3].

Нацыянальная зборная правіць

Свой першы матч за нацыянальную зборную ён згуляў супраць каманды Камеруна ў 1997 годзе, стаўшы на той момант самым маладым абаронцам, які згуляў за зборную Англіі.

Дасягненні правіць

«Манчэстэр Юнайтэд»:

Асабістае жыцццё правіць

Яго брат Энтан Фердынанд і кузен Лес Фердынанд таксама з’яўляюцца футбалістамі.

Зноскі

Спасылкі правіць