Адкрыць галоўнае меню

ФК Куінз Парк Рэйнджэрс

англійскі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з Куінз Парк Рэйнджэрс)

«Куінз Парк Рэйнджэрс» (англ.: Queens Park Rangers) — англійскі футбольны клуб, які базуецца ў заходняй частцы Лондана. «Куінз Парк Рэйнджэрс» таксама шырока вядомы па скарочанай назве КПР. Іх таксама называюць «Рэйнджэрс» і «Гупс» (англ.: hoops — «абручы», з-за папярочных бела-блакітных палосаў іх асноўнай традыцыйнай формы). На працягу многіх гадоў клуб гуляў хатнія матчы на розных стадыёнах, перш чым атрымаў у сваё карыстанне «Лофтус Роўд» у 1917 годзе. У сезонах 1931/32 і пазней у 1962/63 каманда таксама гуляла на стадыёне «Уайт Сіці», каб прыцягнуць большую колькасць заўзятараў[1]. Дзякуючы сваёй блізкасці да іншых клубаў на захадзе Лондана, КПР падтрымліваюць даўнюю канкурэнцыю з некалькімі іншымі клубамі ў гэтым раёне. Найбольш прыкметнымі з іх з’яўляюцца «Чэлсі», «Фулхэм» і «Брэнтфард», з якімі яны маюць супрацьстаянне вядомае як Дэрбі заходняга Лондана. Клуб і яго заўзятары падтрымліваюць даўняе суперніцтва з клубам «Уотфард», нягледзячы на тое, што ў апошні час яно стала менш прыкметным.

Куінз Парк Рэйнджэрс
Поўная назва Queens Park Rangers Football Club
Мянушкі Абручы
Заснаваны 1882
Горад Лондан, Англія
Стадыён Лофтус Роўд
Умяшчальнасць: 18 360
Уладальнік Tune Group[d] і Тоні Фернандэс[d]
Прэзідэнт Амір Бхатыя[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Чэмпіёншып
2018/19 19 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Канец XIX стагоддзяПравіць

Футбольны клуб быў утвораны ў 1882 годзе, калі каманда, вядомая як «Сент-Джудз» была аб’яднаная з «Крайстчэрч Рэйнджэрс». Новы клуб атрымаў назву «Куінз Парк Рэйнджэрс» альбо больш вядомую ў скарачэнні КПР, паколькі большасць ігракоў жылі ў Куінз-Парку на паўночным захадзе Лондана. У 1889 годзе КПР стаў прафесійным клубам.

Першая палова XX стагоддзяПравіць

З 1920 года каманда пачала выступаць у Трэцім дывізіёне і толькі ў сезоне 1947/48 КПР, пад кіраўніцтвам Дэйва Меньёлы, нарэшце перамог турнір і атрымаў падвышэнне ў класе. Наступныя чатыры сезоны клуб правёў у Другім дывізіёне, адкуль вылецеў па выніках сезона 1951/52. Прыкладна ў гэты час у каманду, з «Лідс Юнайтэд», перайшоў Тоні Інгем, пасля ўсталяваўшы рэкорд клубу, згуляўшы за яго 519 матчаў.

Другая палова XX стагоддзяПравіць

Перад пачаткам сезона 1959/60 у клуб на пасаду старэйшага трэнера прыйшоў Алек Сток. Сток і Джым Грэгары, які пасля стаў старшынёй КПР, у сярэдзіне 1960-х цалкам перабудавалі працу клубу, а таксама стадыён і яго наваколлі[2].

У сезоне 1966/67 КПР выйграў чэмпіянат у трэцім дывізіёне. У тым жа сезоне КПР стаў першым у гісторыі клубам, з трэцяга дывізіёна, якія здолеў узяць Кубак Футбольнай лігі, абыграўшы 4 сакавіка 1967 года «Вест Бромвіч Альбіён» з лікам 3:2. Праз 40 гадоў гэты трафей па-ранейшаму застаецца найвышэйшым дасягненнем у гісторыі клубу. Матч гэты ўвайшоў у гісторыю таксама і тым, што гэта быў першы фінал Кубка Футбольнай лігі, які быў згуляны на легендарным стадыёне «Уэмблі». У 1968 годзе КПР упершыню ў сваёй гісторыі выйшаў у Першы дывізіён, але толькі на год: наступныя чатыры сезоны клуб зноў праводзіў у другім. У пачатку сезона 1969/70 у каманду, з «Тотэнхэма Хотспура» перайшоў Тэры Венейблс. У той жа час сышоў, у «Манчэстэр Сіці», ранейшы лідар клубу Родні Марш, але неўзабаве ў клуб былі запрошаны новыя зоркі, як Філ Паркс, Дон Гівенс, Дэйв Томас і Стэнлі Боўлс. Побач з імі ў поўную сілу зайгралі і дамарослыя ігракі, як Дэйв Клемент, Ен Гілард, Мік Ліч і Джэры Фрэнсіс.

У 1974 годзе ў клуб прыйшоў новы менеджар Дэйв Секстан. Пад яго кіраўніцтвам клуб у сезоне 1975/76 заняў у Першым дывізіёне 2 месца, да чэмпіёнства не дабраўшы толькі адзін пункт. Пяць ігракоў гэтай зорнай каманды гулялі ў зборнай Англіі, а практычна ўсе астатнія ўключаліся ў зборныя Ірландыі, Паўночнай Ірландыі, Шатландыі, Уэльса. У канцы 1970-х гадоў КПР дэбютаваў у Кубку УЕФА, дайшоўшы да чвэрцьфіналу і прайграўшы грэчаскаму клубу AEK па пенальці. Пасля сыходу Секстана ў 1977 годзе клуб зайграў горш і ў 1979 годзе вярнуўся ў Другі дывізіён.

ТытулыПравіць

СкладПравіць

Вядомыя ігракіПравіць

У 2008 годзе сярод заўзятараў было праведзена галасаванне на найлепшых адзінаццаць ігракоў клуба за ўсю гісторыю існавання каманды. У спіс увайшлі:

Зноскі

  1. Simon Inglis: «Football Grounds of Britain», стар. 305-6. ISBN 0-00-218426-5
  2. Alec Stock Obituary. QueensParkRangersFC.com

СпасылкіПравіць