Анджэла Абінцэ Агбона (італ.: Angelo Obinze Ogbonna; нар. 23 мая 1988, Касіна, Італія) — італьянскі футбаліст нігерыйскага паходжання, абаронца англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Футбол
Анджэла Агбона
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Анджэла Абінцэ Агбона
Нарадзіўся 23 мая 1988(1988-05-23)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Італіі Італія
Рост 191 см
Вага 86 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Англіі Вест Хэм
Нумар 21
Маладзёжныя клубы
Сцяг Італіі Касіна
2002—2006 Сцяг Італіі Тарына
Клубная кар’ера[* 1]
2006—2013 Сцяг Італіі Тарына 150 (1)
2007—2008  Сцяг Італіі Кратонэ 22 (0)
2013—2015 Сцяг Італіі Ювентус 41 (0)
2015— Сцяг Англіі Вест Хэм 4 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Сцяг Італіі Італія (да 21) 10 (0)
2011— Сцяг Італіі Італія 9 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 жніўня 2015.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 13 кастрычніка 2014
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

Клубная правіць

З’яўляецца выхаванцам футбольнай акадэміі клуба «Тарына». Дарослую кар’еру пачаў у 2006 годзе ў асноўнай камандзе таго ж клуба, у якім правёў адзін сезон, прыняўшы ўдзел толькі ў 4 матчах чэмпіянату.

У паслугах маладога абаронцы зацікавіліся прадстаўнікі трэнерскага штаба клуба «Кратонэ», у склад якога ён далучыўся на ўмовах арэнды ў 2007 годзе. Згуляў за кратонскі клуб наступны сезон сваёй гульнявой кар’еры. Большасць часу, праведзенага ў складзе клуба, быў асноўным іграком абароны каманды.

У склад клуба «Тарына» вярнуўся ў 2008 годзе, даволі хутка стаўшы асноўным іграком ахоўнага звяна турынцаў. 11 ліпеня 2013 года пасля праходжання медыцынскага абследавання Анджэла перабраўся ў «Ювентус». Сума трансферу склала 13 млн еўра[3].

10 ліпеня 2015 года стаў іграком англійскага клуба «Вест Хэм Юнайтэд», падпісаўшы чатырохгадовы кантракт.

Міжнародная правіць

Анджэла гуляў за моладзевую зборную Італіі. 6 лістапада 2011 года быў выкліканы галоўным трэнерам нацыянальнай зборнай Італіі Чэзарэ Прандэлі ў шэрагі галоўнай каманды краіны для ўдзелу ў кантрольных матчах супраць зборнай Польшчы і зборнай Уругвая[4]. 11 лістапада 2011 года Агбона дэбютаваў у складзе зборнай Італіі, выйшаўшы на поле ў таварыскай сустрэчы супраць палякаў.

Дасягненні правіць

«Ювентус»:

«Вест Хэм Юнайтэд»:

Заўвагі правіць

  1. Angelo Ogbonna // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Angelo Obinze Ogbonna // AsMadrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Официально: Огбонна перешел в Ювентус. Football.ua
  4. Prima convocazione per il milanista Abate. Rientrano nel gruppo Pepe e Matri Архівавана 8 лістапада 2011.. FIGC

Спасылкі правіць