Ян Смекенс (нідэрл.: Jan Smeekens, нар. 11 лютага 1987, Ралтэ, Нідэрланды) — галандскі канькабежац-спрынтар. Бронзавы прызёр чэмпіянату свету 2011 на дыстанцыі 500 м. Шматразовы чэмпіён Нідэрландаў на дыстанцыі 500 м. Віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 у Сочы на дыстанцыі 500 м.

Канькабежац
Ян Смекенс
Агульная інфармацыя
Поўнае імя нідэрл.: Jan Smeekens
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Дата нараджэння 11 лютага 1987(1987-02-11) (37 гадоў)
Месца нараджэння Ралтэ, Нідэрланды
Спецыялізацыя спрынт
Тытулы
Кубак свету 1 (500 м, 2013)
Асабістыя рэкорды
500 метраў 34,32 (2013) NR
1000 метраў 1.08,89 (2007)
1500 метраў 1.48,44 (2007)
3000 метраў 4.05,18 (2006)
5000 метраў 7.23,36 (2005)
Чэмпіянаты свету
Бронза Інцэль 2011 500 м
Бронза Сочы 2013 500 м
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спартыўная кар'ера

правіць

На чэмпіянатах Нідэрландаў выступае з 2005 года. У 2008, 2009, 2010, 2012 гадах станавіўся чэмпіёнам Нідэрландаў на дыстанцыі 500 метраў, у 2007 і 2011 — віцэ-чэмпіёнам.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы заняў 6-е месца на 500 м.

У 2011 годзе стаў віцэ-чэмпіёнам на чэмпіянаце Нідэрландаў у спрынтарскім мнагабор'і.

На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях 2011 заняў трэцяе месца на 500 м.

У сезоне 2012/2013 стаў уладальнікам Кубка свету на дыстанцыі 500 метраў. На этапах Кубка свету з 12 забегаў выйграў 7. На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыях заняў трэцяе месца.

Зноскі

Спасылкі

правіць