Ян Сунігайла

староста ковенскі, кашталян троцкі

Ян Сунігайла (згадв. ад 13981433/1434) — літоўскі баярын, староста ковенскі (1398—1422), першы кашталян троцкі (1413—1433).

Герб «Ліс»

На Гарадзельскай уніі прыняў герб «Ліс», да таго ўжываў уласны знак, захавалася пячатка 1410 года. Меў двух сыноў -- Федку і Івашку. У 1462 годзе нейкая Марына, удава па Сунігайле (невядома, ці па самім Яне або, верагодней, па кімсьці з яго сыноў) фундавала касцёл у Варнянах (цяпер Астравецкі раён), якімі род Сунігайлы, як вынікае з дакумента, тым часам валодаў.

Верагодна таксама, што Сунігайла быў родзічам князёў Свірскіх, якія неўзабаве па Гарадзельскай уніі таксама пачалі ўжываць герб «Ліс».

Паводле пазнейшых выдуманых радаводаў, Сапегі, якія таксама карысталіся гербам «Ліс», паходзілі ад Сямёна Сунігайлы, сына Пунігайлы. Пра негістарычнасць гэтых звестак пісаў яшчэ С. К. Касакоўскі. Уладыслаў Сэмковіч дапускае, аднак, гербавую адопцыю Сапегаў Сунігайламі ў часе Троцкай уніі 1434 года.

Літаратура

правіць
  • W. Semkowicz. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle r.1413. // Miesięcznik Heraldyczny. Organ Towarzystwa Heraldycznego we Lwowie. R. 7. 1914 nr 3-4 (Ród Sunigajły).