Ян Яку́б Твардо́ўскі (польск.: Jan Twardowski; 1 чэрвеня 191518 студзеня 2006) — знакаміты польскі паэт, вядучы прадстаўнік сучаснай рэлігійнай лірыкі але, як ён сам казаў пра сябе, быў найперш святаром каталіцкай царквы.

Ян Твардоўскі
польск.: Jan Twardowski

Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні Ян Якуб Твардоўскі
Дата нараджэння 1 чэрвеня 1915(1915-06-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 студзеня 2006(2006-01-18)[2][1] (90 гадоў)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт, каталіцкі святар
Гады творчасці з 1933[7]
Жанр паэзія[7]
Мова твораў польская[7]
Прэміі
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Ян Якуб Твардоўскі нарадзіўся 1 чэрвеня 1915 года ў Варшаве ў сям’і Яна Твардоўскага і Анелы Марыі Кандэрскай. Некалькімі тыднямі пазней сям’я вымушана была перабрацца ў Расію (ішла Першая сусветная вайна). Праз 3 гады яны вярнуліся назад у Варшаву. У 1927 годзе, па заканчэнні пачатковай школы, Ян стаў вывучаць матэматыку і прыродныя навукі ў гімназіі, якую скончыў у 1935 годзе.

У 1932 годзе Твардоўскі пачаў супрацу з гімназічнай маладзёжнай газетай Kuźnia Młodych. У ёй ён займеў уласную калонку, дзе пісаў вершы, апавяданні, інтэрв’ю з пісьменнікамі, і г. д.

Пасля гімназіі Ян Твардоўскі здаў экзамены ў Варшаўскі ўніверсітэт на літаратуразнаўчае аддзяленне. У 1937 годзе ён выдаў сваю першую кнігу вершаў.

Падчас Другой сусветнай вайны прымаў удзел у падпольным руху Арміі Краёвай і змагаўся ў Варшаўскім паўстанні.

Пасля вайны ён паступіў у семінарыю і пачаў вывучаць тэалогію ў тым жа Варшаўскім універсітэце. Стаў святаром у 1948 годзе. У 1959 атрымаў пасаду рэктара ў адным з варшаўскіх касцёлаў. Друкаваўся ў папулярным польскім часопісе Tygodnik Powszechny. Атрымаў вядомасць у 1960 годзе пасля выдання першага зборніка паэзіі Znak ufności. У 1980 годзе атрымаў узнагароду імя Роберта Грэйвза ад ПЭН-клуба, у 1996 — Ордэн Усмешкі, у 2000 — прэмію IKAR, а ў 2001 — прэмію TOTUS, вядомую як 'каталіцкі Нобель'.

Ян Твардоўскі памёр 18 студзеня 2006 года ў Варшаве.

Творчасць

правіць

Твардоўскі пісаў кароткія, простыя вершы, гумарыстычныя, часам з прастамоўнымі словамі і выразамі. Яго творчасць аб’ядноўвае тонкія назіранні за наваколлем і філасофскія рэфлексіі.

За сваю дзейнасць Твардоўскі атрымаў вялікую колькасць узнагарод.

Бібліяграфія

правіць
  • Wiersze (1959);
  • Znaki ufności (1970);
  • Zeszyt w kratkę (1973);
  • Poezje wybrane (1979);
  • Niebieskie okulary (1980);
  • Rachunek dla dorosłego (1982);
  • Który stwarzasz jagody (1984, 1988);
  • Na osiołku (1986);
  • Nie przyszedłem pana nawracać (1986);
  • Sumienie ruszyło (1989, 1990);
  • Tak ludzka (1990);
  • Stukam do nieba (1990);
  • Nie bój się kochać (1991);
  • Niecodziennik (1991);
  • Nie martw się (1992);
  • Tyle jeszcze nadziei (1993);
  • Krzyżyk na drogę (1993);
  • «Разам з Табой» (2012) — зборнік вершаў, перакладзены па-беларуску.

Беларускія пераклады

правіць

Вершы на беларускую мову пераклалі Хрысціна Лялько[8] і Данута Бічэль[9].

  • Разам з Табою: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2011. — 309 с., [8] л. іл.
  • Першая камунія з белым бантам / Ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2013. — 90 с.
  • Ад вуха да вуха: пра ўсмешку і радасць: [апавяданні] / ксёндз Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2014. — 138 с.
  • Вазьмі свой крыж. Разважанні Крыжовага шляху: пераклад с польскай / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2015. — 129, [1] с.
  • Кубак з адным вухам / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2016. — 145 с.
  • Перакажыце гэта далей: выбраныя вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2018. — 127 с.
  • Гэтыя тры…: выбар вершаў і думак пра веру, надзею і любоў / Ян Твардоўскі. — Мінск : ПРО ХРЫСТО, 2019. — 171 с.
  • Вясёлы дзень для нас настаў, або Пра тое, хто такі велікодны баранак / кс. Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2020. — 76 с.
  • Да Маці Божай: вершы / Ян Твардоўскі. — Мінск : Про Хрысто, 2021. — 119 с.

Зноскі

Спасылкі

правіць