Ян Франс ван Дувен (нід. Jan Frans van Douven. нар. 1656 г. Рурманд — пам. 1727 г. Дзюсельдорф) — галандскі мастак-партрэтыст лейдэнскай школы.

Ян Франс ван Дувен
Фатаграфія
Аўтапартрэт
Дата нараджэння 2 сакавіка 1656(1656-03-02)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 1727[3][4][…]
Месца смерці
Грамадзянства
Дзеці Bartholomeus Douven[d]
Род дзейнасці мастак
Жанр партрэт
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Жыццё і творчасцьПравіць

Сын святара. Пасля ранняй смерці бацькі маці адпраўляе Яна на 2 года ў Льеж, дзе ён вучыцца маляванню ў мастака Габрыеля Ламерціна, а пазней — у яго стрыечнага брата Крыстафера Путлінка (абодва гэтыя яго настаўнікі вывучалі жывапіс у Рыме).

У 1682 годзе Ян Франс ван Дувен прыязджае ў Дзюсельдорф, дзе становіцца прыдворным мастаком пфальцкага курфюрста Іагана-Вільгельма. Тут ён стварае серыю партрэтаў, у тым ліку самага курфюрста і яго другой жонкі, Ганны Марыі Луізы дэ Медычы (Сцэны з жыцця двара ў Дзюсельдорфе). Ван Дувен сыграў таксама важную ролю ў стварэнні карціннай галерэі ў Дзюсельдорфскім палацы.

Я. Ф.ван Дувен суправаджаў таксама свайго гаспадара, Іагана-Вільгельма, у яго паездцы ў Вену, і там напісаў партрэты імператара і яго жонкі, а таксама некаторых прыдворных аўстрыйскага двара.

ГалерэяПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць