Ян Эманюэль Афі

івуарыйскі футбаліст

Ян Эманюэль Афі (нар. 11 лістапада 1995, Цьебісу, Кот-д’Івуар) — івуарыйскі футбаліст, абаронца беларускага клуба «Дынама» з Брэста.

Футбол
Ян Эманюэль Афі
Нарадзіўся 11 лістапада 1995(1995-11-11)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Flag of Cote d'Ivoire.svg Кот-д’Івуар
Рост 185 см
Вага 77 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Брэст)
Нумар 3
Маладзёжныя клубы
2010—2013 Кот-д’Івуар Рэнесанс[fr]
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Кот-д’Івуар Танда
2015—2017 Кот-д’Івуар Ганьёа
2017—2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 43 (0)
2021— Беларусь Дынама (Брэст)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 лютага 2021.

Клубная кар’ераПравіць

Нарадзіўся ў горадзе Цьебісу, але неўзабаве пераехаў з бацькамі ў Ямусукра. Займацца футболам пачаў ва ўзросце 14 гадоў у клубе «Рэнесанс»[2]. Пасля некаторы час выстапаў за клуб «Танда», адкуль перайшоў у «Ганьёа».

У жніўні 2017 года падпісаў кантракт з беларускім клубам «Тарпеда-БелАЗ» з Жодзіна[3]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 11 верасня 2017 года ў хатнім матчы з «Нафтанам» (1:1), адгуляўшы ўсе 90 хвілін. Пазней замацаваўся ў стартавым складзе жодзінскай каманды на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.

Сезон 2018 пачынаў на лаўцы запасных, гуляў таксама за дубль, а з мая зноў стаў выступаць у асноўным складзе. У жніўні 2018 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з жодзінцамі[4]. У верасні 2018 года зноў трапіў у запас. У сезоне 2019 рэгулярна гуляў у стартавым складзе. У снежні 2019 года стала вядома, што абаронца пакідае жодзінскі клуб[5].

У лютым 2021 года стаў трэніравацца з брэсцкім «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[6].

Зноскі