Яраслаў Дворак (нар. 15 верасня 1974, Клайпеда) — літоўскі палітолаг, менеджар, доктар сацыяльных навук.

Яраслаў Дворак
Дата нараджэння 15 верасня 1974(1974-09-15) (49 гадоў)
Месца нараджэння
Род дзейнасці даследчык, кіраўнік
Месца працы
Навуковая ступень прафесар
Альма-матар

Біяграфія правіць

У 2002 годзе скончыў Каўнаскі тэхналагічны ўніверсітэт, затым вывучаў дзяржаўнае кіраванне ў Клайпедскім універсітэце. Атрымаў ступень доктара палітычных навук ва Універсітэце Вітаўта Вялікага ў Каўнасе. Працаваў гандляром у Клайпедзе, потым заняўся светам навукі. Выкладаў у Клайпедскім дзяржаўным каледжы, пазней перайшоў у Клайпедскі ўніверсітэт. Працаваў запрошаным даследчыкам у Інстытуце даследаванняў Расіі і Еўразіі Упсальскага ўніверсітэта (2017), а таксама запрошаным прафесарам у Беластоцкім тэхналагічным універсітэце (2017). Станам на 2023 год кіраўнік кафедры дзяржаўнага кіравання і паліталогіі Клайпедскага ўніверсітэта. Уваходзіць у рэдакцыйныя калегіі міжнародных навуковых часопісаў. Каардынатар панэляў «Стварэнне палітыкі, заснаванай на фактах» і «Культурная палітыка і творчасць для разумнага развіцця ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе»[4]. З 2021 года — запрошаны прафесар Універсітэта Яганэсбурга (ПАР). У 2023 годзе працаваў запрошаным прафесарам у Ягелонскім універсітэце ў Кракаве.

Займаныя пасады правіць

  • 2019—2021 — член Рады развіцця Клайпедскага рэгіёну[5].
  • 2021 — член Даследчага савета ў People Powered[6].
  • 2021—2023 — старшыня Рады грамадскіх арганізацый Клайпеды[7].
  • 2022—2023 Старшыня Аб’яднанага доктарскага камітэта[8].
  • 2023 — намеснік рэдактара часопіса «Heliyon», раздзел «Грамадства і палітыка»[9].

Выбраныя публікацыі правіць

Зноскі

  1. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  2. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  3. Montenegro A. ORCID Public Data File 2023 — 2023. — doi:10.23640/07243.24204912.V1 Праверана 10 лістапада 2023.
  4. Jaroslav Dvorak: rezultaty sojusznika Tomaszewskiego «Aliansu Rosjan» pokazały, że ma on potencjał w Kłajpedzie
  5. lietuvosregionai.lt(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 ліпеня 2021. Праверана 19 красавіка 2023.
  6. Jaroslav Dvorak — People Powered
  7. [1]
  8. https://ktu.edu/people/jaroslav-dvorak/
  9. Society and Politics