Яраслаў Яраславіч

Яраслаў Яраславіч (у хрышчэнні Афанасій; 2-я пал. 1220-х або пач. 1230-х — 1271) — князь цвярскі (не пазней 1254—1271), вялікі князь уладзімірскі (1264 або 1265—1271). З дынастыі Рурыкавічаў, родапачынальнік цвярскіх Рурыкавічаў. Сын Яраслава Усеваладавіча. Брат Аляксандра Неўскага. Бацька Святаслава Яраславіча (ад 1-га шлюбу), Міхаіла Яраславіча (ад 2-га шлюбу).

Яраслаў Яраславіч
Нараджэнне 1230
Смерць 16 верасня 1272
Род Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Усеваладавіч
Маці Феадосія Мсціслаўна[d][1]
Жонка Ксенія Юр'еўна[d][2]
Дзеці Міхаіл Яраславіч і Святаслаў Яраславіч[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

правіць
  1. Lundy D. R. The Peerage
  2. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.