Міхаіл Яраславіч (князь уладзімірскі)

князь уладзімірскі

Гэта артыкул пра цвярскога і вялікага ўладзімірскага князя. Пра маскоўскага князя, які займаў каля года ўладзімірскі прастол, гл. Міхаіл Яраславіч Харабрыт

Міхаіл Яраславіч
Міхаіл Яраславіч
Міхаіл Яраславіч і яго маці Аксіння стаяць перад Хрыстом на цвярской мініяцюры пачатку XIV стагоддзя
Вялікі князь Уладзімірскі
1305 — 1318
Папярэднік Андрэй Аляксандравіч
Пераемнік Юрый Данілавіч
Князь Цвярскі
1282 — 1318
Папярэднік Святаслаў Яраславіч Цвярскі
Пераемнік Дзмітрый Грозныя Вочы
 
Дзейнасць палітык
Веравызнанне праваслаўе
Нараджэнне 1271[1]
Смерць 1318 ці 1319[1]
Дынастыя Рурыкавічы
Бацька Яраслаў Яраславіч[d]
Маці Ксенія Юр'еўна[d]
Жонка Ганна Дзмітрыеўна[d]
Дзеці Dmitry of Tver[d], Аляксандр Міхайлавіч[d], Vasily I of Tver[d] і Konstantin I of Tver[d]

Міхаіл Яраславіч (1271/1272 — 1318) — вялікі князь усяе Русі, князь цвярскі (1282 ці 12861318), у 13051318 — вялікі князь Уладзімірскі. У перыяд вялікага княжання вёў барацьбу з маскоўскім князем Юрыем Данілавічам, які да канца іх супрацьстаяння заняў яскрава праардынскую пазіцыю, і Ноўгарадам. Пасля перадачы велікакняжацкага ярлыка Юрыю Маскоўскаму, перамогі над ім і саюзнымі маскоўскаму князю татарамі ў Барценеўскай бітве, Міхаіл быў выкліканы ў Залатую Арду і па загадзе Узбек-хана забіты, пасля чаго вялікае княжанне перайшло да маскоўскага князя.

БіяграфіяПравіць

Князь Міхаіл нарадзіўся ўжо пасля смерці свайго бацькі Яраслава Яраславіча. У 1294 годзе Міхаіл Яраславіч ажаніўся з растоўскай князёўнай Ганнай Дзмітрыеўнай, пасля праслаўленай Праваслаўнай царквой як святая дабраверная княгіня Ганна Кашынская.

У 1300 годзе ўдзельнічаў у паходзе рускіх на Ландскрону, але горад быў узяты да прыходу войскаў Міхаіла Яраславіча, і цвярское войска вярнулася дамоў.

У 1301 годзе ўдзельнічаў у Дзмітраўскім з’ездзе рускіх князёў.

Дата ўзыходжання на ўладзімірскі велікакняжацкі сталец у розных крыніцах падаецца або як 1304, або 1305 год. Гэта звязана з тым вялікі князь уладзімірскі Андрэй Аляксандравіч, які памёр у 1304 годзе, завяшчаў вялікае княжанне Міхаілу, але маскоўскі князь Юрый Данілавіч таксама прэтэндаваў на велікакняжацкі сталец. Як Міхаіл, так і Юрый паехалі на суд да хана. У выніку ханскую грамату ў 1305 атрымаў Міхаіл і, прыехаўшы ва Уладзімір, быў узведзегы Мітрапалітам на сталец.

У перапісцы паміж Міхаілам і канстанцінопальскім патрыярхам Ніфантам I (якая адбылася ў 1310—1314 гадах), выкарыстана зварот вялікі князь усяе Русі — на той момант, гэта першае вядомае выкарыстанне такога звароту да кіраўнікоў Русі. Мяркуецца, што тытул «усяе Русі» быў прыняты ў 1305 годзе, па аналогіі з аналагічнай прыстаўкай у праваслаўных іерархаў.

Летапіс за 1285 паведамляе: «Того же лета заложен бысть на Тфери церковь каменна благоверным князем Михаилом Ярославичем и матерью его княгинею Оксиньею, и преподобным Симеоном»[2]. Гэта быў першы на Русі пасля мангольскага нашэсця Спаса-Праабражэнскі сабор.

У 1293 годзе Дзюдзенева раць мінула Цвер, але горад разарыў баскак Тахта-Цімур (Тахтамір). Міхаіл перайшоў на бок растоўска-яраслаўскіх князёў, якія былі саюзнікамі Андрэя Аляксандравіча ў яго барацьбе супраць старэйшага брата Дзмітрыя, і 1294 годзе ажаніўся з дачкой растоўскага князя Дзмітрыя, Ганнай (пасля Св. Ганнай Кашынскай), такім чынам атрымаўшы правы на Кашынскі ўдзел. Дзмітрый Аляксандравіч перад смерцю (1294) нейкі час жыл у Цверы. У 1295 годзе Міхаіл заключыў саюз з Ноўгарадам «ці ад татарына, ці ад каго-небудзь іншага».

Барацьба з МасквойПравіць

 
Ліцавы летапісны збор: сцэна зневажання і забойства князя

Пасля смерці вялікага князя Андрэя Аляксандравіча (1304) разгарнулася барацьба паміж Міхаілам Яраславічам Цвярскім, які атрымаў ярлык на вялікае княжанне ўладзімірскае, і Юрыем Данілавічам Маскоўскім. Барацьба адбывалася за ўдзелы (Пераслаўль-Залескі 1305, Кастрама 1305, 1317, Гарадзец і Ніжні Ноўгарад 1311—1312), за ўплыў у Ноўгарадзе (Міхаіл арганізоўваў харчовую блакаду ў Таржку ў 1312, а таксама распачаў безвыніковы паход на сам Ноўгарад у 1314), за саюз з царквой (пасля смерці мітрапаліта Максіма ў 1305 годзе мітрапалітам стаў галіцкі іерарх Пётр, а не цвярскі — Геронцій). Міхаіл двойчы хадзіў на Маскву (1305 і 1308), але не змог яе ўзяць. У 1317 годзе ў Барценеўскай бітве цверычы разбілі масквічоў і татараў, а таксама стаялі з імі па двух берагах Волгі пад Кастрамой. У 1314 годзе цверычы пад Таржком разбілі наўгародцаў, і двойчы, у 1314 і 1317 гадах, стаялі з імі пад Цверру па двух берагах Волгі.

ГібельПравіць

Неўзабаве пасля Барценеўскай бітвы Канчака, якая патрапіла ў палон, памерла ў Цверы, цвярскі пасол быў забіты ў Маскве, і абодва князі паехалі ў Арду. Міхаіл прыехаў да хана пазней свайго суперніка. Юрый паспеў настроіць Узбека супраць цвярскога князя.

Адбыўся ханскі суд, пасля якога князя пасадзілі ў калодкі. Праз месяц, пасля доўгіх пакут і катаванняў, Міхаіл Цвярскі быў забіты людзьмі Юрыя Данілавіча і Каўгадыя. Труна з целам князя была перавезена ў Цвер толькі праз год, пасля заключэння дагавора паміж Юрыем і сынам Міхаіла Яраславіча Аляксандрам. Князь Міхаіл Цвярскі быў пахаваны ў Спаса-Праабражэнскім саборы на беразе Волгі (знесены ў савецкі час).

КананізацыяПравіць

Міхаіл Цвярскі кананізаваны Рускай праваслаўнай царквой у ліку дабраверных[3] у 1549 годзе на другім Макар’еўскім саборы ў Маскве. У 1632 годзе адбылося здабыццё мошчаў князя. Дзень памяці — 5 снежня.

Сям’я і дзеціПравіць

Жонка — з 1294 года Ганна Кашынская, дачка Дзмітрыя Барысавіча Растоўскага.

Дзеці:

Ушавананне памяціПравіць

У геральдыцыПравіць

Намаляваная на гербе Цверы карона сімвалізуе Міхаіла Яраславіча — першага ў рускай гісторыі главу дзяржавы, які зваўся «самадзержцам». Сцяг Цверы на адным боку мае выяву герба горада, на іншым — Міхаіла Яраславіча і надпіс «Михаил Ярославич, покровитель города» («Міхаіл Яраславіч, заступнік горада»)[4][5](недаступная спасылка)[6].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 В. Р—в Михаил Ярославич // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIXа. — С. 487.
  2. [Троицкая летопись. — М.,1950. с. 343 ]
  3. Святы дабраверны князь Міхаіл Цвярскі
  4. Гісторыя эмблемы і сімвала Цверы на афіцыйным сайце Адміністрацыі горада Цверы
  5. Отечестволюбец… Материалы международной научной конференции «Великий князь Тверской и Владимирский Михаил Ярославич: личность, эпоха, наследие», ноябрь 1996 г.
  6. Сцяг Цверы

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць