Яста́рня[1] (польск.: Jastarnia) — вяскова-гарадская гміна ў Польшчы, на Хельскай касе, уваходзіць у склад Пуцкага павета Паморскага ваяводства. Сядзіба размешчана ў Ястарні. Плошча гміны складае 7,80 км² (найменшая па плошчы вяскова-гарадская гміна ў Польшчы). Станам на 2016 год у гміне Ястарня пражывалі 3782 чалавек, шчыльнасць — 487,9 чал./км².

Ястарня
польск.: Jastarnia
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Польшча
Статус вяскова-гарадская гміна
Уваходзіць у Пуцкі павет
Адміністрацыйны цэнтр Ястарня
Дата ўтварэння 1 студзеня 1973
Насельніцтва (2016) 3 782
Шчыльнасць 487,9 чал./км²
Плошча 7,8 км²
Ястарня на карце
Ястарня, карце
Часавы пояс CET (UTC+1, улетку UTC+2)
Тэлефонны код +48 58
Код аўтам. нумароў GPU
Афіцыйны сайт

Населеныя пункты правіць

На тэрыторыі гміны размешчаны 3 населеныя пункты: Ястарня, Кузніца і Юрата.

Гісторыя правіць

1 студзеня 1973 года ў выніку атрымання Ястарняй гарадскіх правоў была ўтворана гарадская гміна Ястарня.

1 студзеня 2017 года гміна змяніла статус на вяскова-гарадскую, у выніку выдзялення з Ястарні як асобных населеных пунктаў Кузніцы і Юраты.

Зноскі

Спасылкі правіць