Яшчарка (сузор’е)
Яшчарка (лац.: Lacerta) — сузор’е ў паўночнай частцы зорнага неба, адно з 88 сузор’яў дзейнай наменклатуры IAU (1930). Знаходзіцца ў Млечным шляху. Набольш яркая зорка 3,8 візуальнай зорнай велічыні; 35 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. З тэрыторыі Беларусі відаць круглы год.
Лацінская назва |
(у р. скл.: Lacertae) |
---|---|
Скарачэнне | Lac |
Плошча | 200,7 кв. градусаў (0,486%) |
Колькасць зорак, ярчэйшых за m+6,5 (паводле каталога Гіпарха) |
68 |
Назіраецца ў шыротах: |
90°Пн – 33°Пд (цалкам) 33°Пд – 54°Пд (часткова) |
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).