Яўген Іванавіч Чарвянюк
Яўген Іванавіч Чарвянюк (укр.: Євген Іванович Червонюк; 21 красавіка 1924, г.п. Брусыліў Жытомірскай вобл., Украіна — 12 лютага 1982) — украінскі спявак (бас), педагог. Народны артыст СССР (1967).
Яўген Іванавіч Чарвянюк | |
---|---|
укр.: Євген Іванович Червонюк | |
Дата нараджэння | 18 красавіка 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 лістапада 1982 (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | оперны спявак, музычны педагог |
Пеўчы голас | бас |
Інструменты | вакал[d] |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Узнагароды |
Біяграфія правіць
Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1950). У 1952—77 саліст Харкаўскага тэатра оперы і балета. Адначасова з 1960 выкладаў у Харкаўскім музычна-драматычным інстытуце (з 1974 прафесар).
Валодаў сакавітым, выразным голасам цёплага тэмбру. Першы выканаўца партый Арбеніна («Маскарад» А. Артамонава), Верніка («Букавінцы» М. Карміннага) і інш. Сярод іншых партый: Тарас Бульба, Выбарны («Тарас Бульба», «Наталка Палтаўка» М. Лысенкі), Карась («Запарожац за Дунаем» С. Гулак-Арцямоўскага), Крывяное («Багдан Хмяльніцкі» (К. Данькевіча), Сусанін («Іван Сусанін» М. Глінкі), Барыс Гадуноў («Барыс Гадуноў» М. Мусаргскага), Філін II («Дон Карлас» Дж. Вердзі) і інш.
Літаратура правіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).