Яўген Анатолевіч Стральцоў
Яўген Анатолевіч Стральцоў (нар. 29 жніўня 1957, Мінск) — беларускі фізікахімік. Доктар хімічных навук (2003), прафесар (2005).
Яўген Анатолевіч Стральцоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1957 (66 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук (2003) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Біяграфія
правіцьСкончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Хімія», 1979; аспірантура, спецыяльнасць «Неарганічная хімія», 1982).
Працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце (хімічны факультэт, кафедра неарганічнай хіміі, прафесар, з 2010 — кафедра электрахіміі, загадчык кафедры).
Навуковыя інтарэсы: электрахімія паўправаднікоў, атамных слаёў металаў і халькагенаў; нанаструктураваныя матэрыялы; электрасінтэз неарганічных злучэнняў.
Узнагароды
правіцьПрэмія спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (1999), дыплом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002).
Бібліяграфія
правіць- Электрохимический синтез наноструктурированных и микрогетерогенных систем на основе полупроводниковых халькогенидов и металлов : диссертация … доктора химических наук : 02.00.04 : защищена 12.11.2002 : утверждена 30.04.2003 / Стрельцов Евгений Анатольевич. — Минск, 2002.
- Электрохимический синтез халькогенидов и твердых растворов металлов / Е. А. Стрельцов // Весці Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Серыя хімічных навук. — 2000. — № 4. — С. 15—22.
- Metal underpotential deposition on tellurium and selenium. Electrochemical preparation of metal chalcogenide films and nanostructures / E. A. Streltsov, N. P. Osipovich and D. K. Ivanou // Focus on Surface Science Research. — New York, 2005. — P. 1—68.
Зноскі
Літаратура
правіць- Стрельцов Евгений Анатольевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 133.
- Стральцоў Яўген Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 460. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).