Яўген Віктаравіч Клімакоў

Яўген Віктаравіч Клімакоў (нар. 28 верасня 1952, Тула, РСФСР) — беларускі дзеяч тэатра лялек. Заслужаны дзеяч культуры Беларусі (1998).

Яўген Віктаравіч Клімакоў
Дата нараджэння 28 верасня 1952(1952-09-28) (71 год)
Месца нараджэння
Адукацыя
Тэатр
Член у
Узнагароды
медаль «За працоўныя заслугі»
Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (у 1980 годзе — тэатральны факультэт, у 1990 — аддзяленне планавання і арганізацыі тэатральнай справы). Працаваў у Міністэрстве культуры БССР (1979—1985). Прадстаўляў Беларусь у камісіі па культуры ЮНЕСКА (Балгарыя, 1982). У 1985—2022 гадах — дырэктар (у 1995—1998 — адначасова мастацкі кіраўнік) Беларускага дзяржаўнага тэатра лялек.

З'яўляўся Старшынёй дырэктараў тэатраў лялек Беларусі (з 1994), віцэ-прэзідэнтам Беларускага цэнтра УНІМА (з 1997). Дырэктар Беларускага міжнароднага фестывалю тэатраў лялек (Мінск, 1990, 1993, 1995, 1999, 2008, 2010, 2012, 2014, 2016, 2018).

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1981 года.

Узнагароды правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 1. / Пад агул. рэд. А. В. Сабалеўскага. — Мн.: БелЭн, 2002. — ISBN 985-11-0255-5 (т.1).