Яўген Маркавіч Вольман

Яўген Маркавіч Вольман (1 мая 1883, Мінск — снежань 1943, Аўшвіц) — расійскі мікрабіёлаг, доктар медыцыны.

Яўген Маркавіч Вольман
Дата нараджэння 1 мая 1883(1883-05-01)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1943(1943-12-22) (60 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Лізавета Вольман
Дзеці Элі Вольман[d]
Род дзейнасці урач, біёлаг
Навуковая сфера бактэрыяфагі і мікрабіялогія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Ілья Ільіч Мечнікаў
Член у
Узнагароды
Croix du combattant

Біяграфія

правіць

Скончыў медыцынскі факультэт Льежскага ўніверсітэта.

У 1909—1919 гг. працаваў у Пастэраўскім інстытуце у лабараторыі Ільі Мечнікава.

У перыяд Першай сусветнай вайны — урач на Усходнім фронце і ў Афрыцы.

З 1919 г. — кіраўнік лабараторыі ў Пастэраўскім інстытуце. У 1929—1932 гг. узначальваў Інстытут санітас (Сант’яга, Чылі). З 1932 года кіраваў аддзелам у Пастэраўскім інстытуце.

Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на сваёй пасадзе ў Парыжы. Схоплены фашысцкімі акупантамі і забіты ў Асвенціме.

Сям’я

правіць

Жонка — Лізавета Вольман (нар. 1888, Мінск), доктар фізіка-хімічных навук Льежскага ўніверсітэта, праводзіла даследаванні таксама і ў Інстытуце Пастэра. У 1943 годзе загінула падчас дэпартацыі ў Асвенцім.

Сын — І. Я. Вольман — вядомы французскі біёлаг, намеснік дырэктара Інстытута Пастэра.

Навуковая дзейнасць

правіць

Вывучаў фагацытоз, пратэоліз, пытанні прымянення мікраарганізмаў у вытворчасці вітамінаў A і B.

У 1927 апублікаваў у працах Інстытута працу «Recherches sur la Bactériophagie» («Даследаванні ў галіне бактэрыяфагіі»). Высунуў гіпотэзу аб заразным і спадчынным характары бактэрыяфагаў; аўтар канцэпцыі аб паходжанні бактэрыяфагаў.

Падчас Другой сусветнай вайны займаўся вытворчасцю процігангрэнознай сыроваткі.

Выбраныя працы

правіць
  • Recherches sur la Bactériophagie (1927)

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France Eugène Wollman // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.

Спасылкі

правіць