Лізавета Вольман

Лізавета (Элізабэт) Вольман (1888—1943) — французская вучоная-біёлаг яўрэйскага паходжання, якая памерла падчас дэпартацыі ў Асвенцім.

Лізавета Вольман
Дата нараджэння 15 жніўня 1888(1888-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1943(1943-12-22)[1] (55 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Яўген Маркавіч Вольман
Дзеці Элі Вольман[d]
Род дзейнасці мікрабіёлаг
Альма-матар

Біяграфія правіць

Лізавета Мікеліс нарадзілася 15 жніўня 1888 года ў яўрэйскай сям’ю ў Мінску.

Яна вывучала фізіку ва ўніверсітэце Льежа, затым пераехала ў Парыж, дзе ў 1909 годзе выйшла замуж за Яўгена Вольмана, які таксама быў уражэнцам Мінска.

Яе арыштавалі 4 снежня 1943 года ў сямейным доме па вуліцы Алье  (фр.) ў 15 акрузе Парыжа[2] і дэпартавана са сваім мужам Яўгенам Вольманам у Асвенцім 63-м канвоем 17 снежня 1943 года  (фр.). Яны выехалі з лагера Дрансі  (руск.) і забітыя па прыбыцці ў Асвенцім[3].

Яе сын, Элі Вольман  (фр.), стаў прафесарам і намеснікам дырэктара (1966-85) Пастэраўскага інстытута.

Кар’ера правіць

Яна супрацоўнічала на добраахвотнай аснове ў Інстытуце Пастэра, спачатку ў лабараторыі Жака Дзюкло  (фр.) (1910—1920), затым у навуковай працы Яўгена Вольмана (1915, 1923—1943).

Працы і публікацыі правіць

У супрацоўніцтве з Яўгенам Вольманам правіць

  • " Les «phases» des bactériophages (facteurs lysogenes) ", in : Comptes Rendus Hebdomadaires des Séances et Mémoires de la Société de Biologie, 124, 1937: 931—934, lire en ligne sur Gallica.
  • " Les microbes dans l’alimentation des têtards ", in : Comptes rendus des séances de la Société de biologie et de ses filiales, 1915, 67, t. 78, p. 195—197, lire en ligne sur Gallica.
  • " Sur la transmission «parahéréditaire» de caractères chez les bactéries ", in : Comptes rendus des séances de la Société de biologie et de ses filiales, 93, 1925: 1568—1569.
  • " Bactériophagie spontanée et dissociation du Bacillus subtilis ", in : Comptes rendus des séances de la Société de biologie et de ses filiales, 1930, 82, vol. 105, t.3, p. 248—250, lire en ligne sur Gallica.
  • " Mise en liberté des bactériophages d’une souche spontanément lysogène par l’action du lysozyme ", in : Comptes rendus des séances de la Société de biologie et de ses filiales, 119 (1935): 47-50.
  • " Comportement du B. megatherium lysoglène et de son bactériophage en milieu décalcifié ", in : C R Soc. Biol, 121 (1936): 302.
  • " Régénération des bactériophages chez le Bacille megatherium lysogene ", in : C R Soc. Biol, 122 (1936): 190—192.
  • " Conservation de la fonction lysogène chez B. megatherium cultivé en présence de sérum antibÉactériophage ", in : C R Soc. Biol Paris, 122 (1936): 871.

Памяць правіць

  • Памятная дошка ў памяць Яўгена, Лізаветы і Элі Вольманаў устаноўлена на фасадзе павільёна імя Эміля-Ру Інстытута Пастэра, яна была адкрыта 23 верасня 2009 года ў прысутнасці прафесара Эліс Дотры  (фр.), генеральнага дырэктара Інстытута Пастэра, і членаў сям’і Вольман[4].

Зноскі

Літаратура правіць