Серж Кларсфельд (фр.: Serge Klarsfeld, нар. 17 верасня 1935 года, Бухарэст) — французскі адвакат і гісторык, вядомы як паляўнічы на нацыстаў.

Серж Кларсфельд
фр.: Serge Klarsfeld
Дата нараджэння 17 верасня 1935(1935-09-17)[1][2] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Beate Klarsfeld[d]
Дзеці Arno Klarsfeld[d] і Lida Klarsfeld[d]
Род дзейнасці паляўнічы на нацыстаў, гісторык, пісьменнік
Альма-матар
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Серж Кларсфельд з жонкай Беатай  (руск.), 2007 год

Біяграфія правіць

Бацькі Сержа Кларсфельда, Раіса і Арно, перабраліся ў Парыж на вучобу ў 1928 годзе; маці паходзіла з Бесарабіі, бацька з Румыніі[5]. Пасля ўварвання немцаў ім удалося ўцячы ў неакупіраваную частку Францыі. У Ніцы Серж цудам пазбег смерці пры адной з аблаў пад камандаваннем Алаіза Брунера  (руск.). Ён, яго маці і яго сястра Таццяна схаваліся ў сцяне, а бацька застаўся ў кватэры, каб прыцягнуць увагу нацыстаў на сябе. Бацька быў арыштаваны, дэпартаваны і пасля забіты ў канцэнтрацыйным лагеры ў Асвенціме.

Пасля вайны Серж Кларсфельд паступіў у Сарбону, дзе вывучаў гісторыю. Пасля гэтага Кларсфельд вывучаў палітыку і здабыў навуковую ступень доктара навук. У 1963 годзе ажаніўся з Беатай Кюнцэль, а 27 жніўня 1965 у Кларсфельдаў нарадзіўся сын Арно-Давід Кларсфельд (Arno Klarsfeld), які стаў потым вядомым адвакатам і саветнікам французскага прэзідэнта Нікаля Сарказі. У 1973 годзе ў сям’і нараджаецца дачка Ліда-Мірыям.

Дзейнасць у дачыненні да нацысцкіх злачынцаў правіць

У 1979 годзе Серж і яго жонка Беатай  (руск.) заснавалі «Асацыяцыю сыноў і дачок дэпартаваных яўрэяў Францыі» фр.: «Association des fils et filles des déportés juifs de France»). Разам ім удалося прадставіць суду такіх злачынцаў, як Клаўс Барбі  (руск.), Рэнэ Буске  (англ.)>, Жан Легуа  (англ.), Марыс Папон  (руск.), Поль Туўе  (руск.), Курт Лішка  (руск.), Эрнст Хайнрыхзан  (руск.) і Герберт Хаген  (руск.), а таксама знайсці Алаіза Брунера  (руск.).

У мастацкім фільме La Traque  (фр.) (Францыя, 2008 год, рэжысёр Ларэн Жаўі  (фр.)), які паказвае пошукі Клаўса Барбі, ролю Сержа Кларсфельда адыгрывае Іван Аталь  (руск.).

Прэміі і ўзнагароды правіць

Бібліяграфія правіць

  • 2005 — L’Album d’Auschwitz ISBN 2-84761-070-7
  • Adieu les enfants (1942—1944) ISBN 2-84205-908-5
  • 1992 — L'étoile des Juifs ISBN 2-909241-16-5
  • 1997 — En souvenir de Georgy : Lettres de la maison d’Izieu : 1935—1944 ISBN 0-89381-968-9
  • 2001 — La shoah en France, le calendrier des deportations (septembre 1942-aout 1944) :
  • 2007 — Vichy, Auschwitz ISBN 2-213-60183-6
  • Spoliation camps de province ISBN 2-11-004558-2
  • Destin à part. Seul déporté rescapé de la rafle de Clans du 25 octobre 1943 ISBN 2-7384-3473-8
  • La rafle de la rue sainte-catherine à lyon le 9 février 1943 ISBN B-000-0DWWT-Z
  • 1993 — Les transferts de juifs du camp de Rivesaltes et de la région de Montpellier vers le centre de Drancy en vue de leur déportation, 10 août 1942

Зноскі

Спасылкі правіць