Яўген Міхайлавіч Гаўрыленка

Яўген Міхайлавіч Гаўрыле́нка (5 красавіка 1951, Гомель) — беларускі лёгкаатлет, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў. Майстар спорту міжнароднага класа (1971)[2].

Лёгкая атлетыка
Яўген Гаўрыленка
Агульная інфармацыя
Пол м
Поўнае імя Яўген Міхайлавіч Гаўрыленка
Спецыялізацыя бег на 400 метраў з бар’ерамі[d]
Клуб Дынама (Гомель)  (руск.)
Нарадзіўся 5 красавіка 1951(1951-04-05)[1] (73 гады)
Грамадзянства Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік
Рост 187 см
Вага 76 кг
IAAF 14348331
Асабістыя рэкорды
400 м з/б 49,02 (1976)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кар’ера правіць

На Алімпіядзе ў Мюнхене ў 1972 Яўген удзельнічаў у бегу на 400 метраў з бар’ерамі і ў фінале заняў 6-е месца. У 1973 годзе скончыў Гомельскі ўніверсітэт[2].

На наступнай Алімпіядзе Гаўрыленка заваяваў бронзавы медаль, саступіўшы амерыканцам Майклу Шайну  (англ.) і Эдвіну Мозесу[3]. Таксама Яўген удзельнічаў у паўфінальным забегу ў эстафеце 4×400 метраў, заняўшы там з партнёрамі 6-е месца.

Чатырохразовы чэмпіён СССР у 1972  (руск.), 1974  (руск.), 1975  (руск.) і 1976  (руск.).

У 1976 годзе стаў рэкардсменам СССР у бегу з бар’ерамі на 400 метраў з вынікам 49,02 секунды[2].

Палітычныя погляды правіць

Падпісаў адкрыты ліст спартыўных дзеячаў краіны, якія выступаюць за дзеючую ўладу Беларусі пасля жорсткіх падаўленняў народных пратэстаў у 2020 годзе[4][5].

Зноскі

  1. Yevgeniy Gavrilenko // World Athletics database
  2. а б в Гавриленко Евгений Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 131. — 737 с.
  3. Олимпийские игры 21 Олимпиады (руск.)(недаступная спасылка). Большая олимпийская энциклопедия  (руск.). Архівавана з першакрыніцы 12 снежня 2013. Праверана 2 студзеня 2014.
  4. Стало известно, кто подписал открытое письмо спортсменов, выступающих за власть (руск.)(недаступная спасылка) (24 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 24 лістапада 2020. Праверана 24 лістапада 2020.
  5. Подписи. Праверана 8 снежня 2020.

Спасылкі правіць