Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1977 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі І. Д. Белагорцаў, А. Д. Кудзіненка, М. Д. Чураба, М. М. Суцягін). У 19771996 гадах працаваў у інстытуце «Сельгастэхпраект»; у 19962007 гадах у ТАА «КМК-2» (праектнае прадпрыемства); у 20072008 гадах у ПБУП «Дом Парк»; з 2008  года ПГУП «ВендаБел БудКамплект».

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 2003 года.

ТворчасцьПравіць

Асноўныя працы: галерэя мэблі «DOMUS» з добраўпарадкаваннем тэрыторыі па вул. М. Багдановіча (1999, будаўніцтва ў 20002001; сааўтар А. Лобушкін), карэктоўка АБК з размяшчэннем у цокальным паверсе бара-рэстарана па вул. Варвашэні (2003, будаўніцтва ў 20032004; сааўтары Маргун, Нікалаева), афтальмалагічны лячэбна-дыягнастычны цэнтр па вул. Клумава (2003, будаўніцтва ў 20042007; сааўтары Д. Мерзлякоў, А. Рыбак, І. Чангавая), рэканструкцыі комплексаў будынкаў, для размяшчэння бізнес-цэнтра па вул. Смаленскай (2004, будаўніцтва ў 20052007; сааўтары Д. Мерзлякоў, Т. Бандарэнка), адміністрацыйны будынак па вул. Альшэўскага, 20 (2004, будаўніцтва ў 20062008; сааўтары Д. Мерзлякоў, А. Рыбак, І. Чангавая), станцыя тэхнічнага абслугоўвання з мыйкай, крамай і адміністрацыйнымі памяшканнямі па вул. П. Панчанкі — усе ў Мінску.

УзнагародыПравіць

Пераможца Рэспубліканскага фестывалю архітэктуры (Брэст, 2001) ў намінацыі «Інтэр’еры будынкаў і збудаванняў» за рэалізацыю праекта галерэі мэблі «DOMUS» з добраўпарадкаваннем тэрыторыі па вул. М. Багдановіча ў г. Мінску (сааўтар А. Лобушкін).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Оробей Евгений Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.