Яўген Пятровіч Адзіночанка

Яўген Пятровіч Адзіночанка (нар. 3 кастрычніка 1960, пас. Сціжкавэ, Данецкая вобласць, Украіна) — беларускі мастак.

Яўген Пятровіч Адзіночанка
Дата нараджэння 3 кастрычніка 1960(1960-10-03) (63 гады)
Месца нараджэння
Род дзейнасці мастак
Жанр дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і кераміка
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў у 1980 годзе Бабруйскае мастацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча, у 1988 годзе — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Удзельнік мастацкіх выставак з 1979 года.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1996 года. Жыве ў г. Гродна.

Творчасць правіць

Працуе ў галіне дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, пераважна ў кераміцы. Асноўныя творы: пано «Музы», «Рэгата», роспіс у басейне дзіцячага сада № 30 (усе ў г. Гродна), дэкаратыўны роспіс «Вясёлкі» ў дзіцячым садзе № 6 (г. Ваўкавыск), камплект для чаю «Кракле», дэкаратыўная ваза «Вышыванка», дэкаратыўныя сасуды «Мазаіка».

Літаратура правіць

  • Адзіночанка Яўген Пятровіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыклапедычны даведнік / складальнік Б. А. Крэпак. — Мінск, 1998.