Яўген Піліпавіч Карашкоў
Яўген Піліпавіч Карашкоў (нар. 4 чэрвеня 1954, в. Пустошка Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці) — беларускі інжынер, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання.
Яўген Піліпавіч Карашкоў | |
---|---|
Нараджэнне |
4 чэрвеня 1954 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Месца працы | |
Узнагароды |
БіяграфіяПравіць
Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут, інжынер-механік.
Працоўную дзейнасць пачаў настаўнікам фізкультуры і працы Спрындаўскай васьмігадовай школы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Працаваў майстрам механазборачнага цэха № 1, намеснікам начальніка цэха па вытворчасці Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС. Служыў у радах Узброеных Сіл. Быў намеснікам начальніка, начальнікам механазборачнага цэха № 3 Барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» імя XXV з’езда КПСС, начальнікам цэха эксплуатацыі тэхналагічнай аснасткі, начальнікам інструментальнага аддзела, намеснікам галоўнага інжынера, намеснікам галоўнага інжынера па станкаінструментальнай вытворчасці, намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйнай і кадравай рабоце рэспубліканскага ўнітарнага прамысловага прадпрыемства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».
Намеснік генеральнага дырэктара па ідэалагічнай рабоце адкрытага акцыянернага таварыства «Барысаўскі завод „Аўтагідраўзмацняльнік“».
Выбіраўся дэпутатам Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 24-га склікання, Барысаўскага гарадскога і Барысаўскага раённага Саветаў дэпутатаў адпаведна 23-га і 25-га скліканняў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання[1].
УзнагародыПравіць
Узнагароджаны медалямі «За працоўную доблесць», «Генерал Харазія Х. Л.», юбілейнымі медалямі «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі, ганаровымі граматамі Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці, Мінскага аблвыканкама, Мінаўтасельгасмаша СССР і ЦК прафсаюза[2].
Зноскі
- ↑ Карашкоў Яўгеній Піліпавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь пятага склікання Архівавана 20 кастрычніка 2021.